Богаяўленская царква (Жыровіцы)
| Праваслаўны храм | |
| Богаяўленская царква | |
|---|---|
| | |
| 53°00′53,3″ пн. ш. 25°20′45,87″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Жыровічы |
| Канфесія | Руская праваслаўная царква |
| Епархія | Навагрудская |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Дата пабудовы | 1672 год |
| Асноўныя даты | |
|
1796 — перабудова |
|
| Статус |
|
| Стан | дзейнічае |
Богаяўленская царква — праваслаўная царква ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Богаяўленская царква пабудавана ў 1672 годзе на месцы другога з’яўлення цудатворнай іконы Божай Маці «Жыровіцкая», ў цэнтры манастырскай тэрыторыі. У 1796 годзе храм быў поўнасцю перабудаваны ў стылі барока, разабраны фасад, прыбудаваны прытвор і хоры.
У 1881 годзе пад алтаром царквы пахаваны архіепіскап Мінскі і Бабруйскі Міхаіл (Галубовіч)[1][2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Адносіцца да тыпу бязвежавых адназальных храмаў. Галоўны 2-ярусны фасад выходзіць за межы асноўнага аб’ёму. Уражанне вертыкальнай накіраванасці ствараецца паўкалонамі, вязкамі лапатак, крапаваным фігурным франтонам з бакавымі валютамі. Бакавыя фасады вырашаны плоскасна, расчлянёны арачнымі вокнамі ў простых ліштвах. Унутры ў залу храма выступаюць хоры, абмежаваныя ўвагнута-выпуклым парапетам. Пад царквой скляпеністая крыпта.
Зноскі
- ↑ ЖИРОВИЧИ: ПАМЯТНИКИ И ПАМЯТНЫЕ МЕСТА, СВЯЗАННЫЕ С ИМЕНЕМ МИТРОПОЛИТА ИОСИФА (СЕМАШКО)
- ↑ Муравьев Андрей Николаевич // Энциклопедический словарь / сост. Ф. А. Брокгауз, И. А. Ефрон. — Санкт-Петербург : Типография И. А. Ефрона, 1897. — Т. 20 (Московский университет — Наказания исправительные). — IV+480 с.: илл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 214—216.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 193.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Богаяўленская царква (Жыровіцы)- Богаяўленская царква (Жыровіцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Богаяўленская царква (Жыровіцы) на сайце Radzima.org
- Богаяўленская царква (Жыровіцы) на сайце «Архіварта»
