Перайсці да зместу

Брыёрыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брыёрыя

Bryoria nadvornikiana
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bryoria Brodo, D.Hawksw, 1977


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  190569
NCBI  87254
EOL  22446
MB  670

Брыёрыя (Bryoria) — род кусцістых лішайнікаў сямейства пармеліевых.

Талом ніткападобны, звісае ад 3 да 25 см даўжынёй. Афарбоўка ад попельнага, карычневага, аліўкавага да чорнага колеру, часам талом афарбаваны нераўнамерна. Галінкі 0,15–0,3 мм у дыяметры, акруглыя, цыліндрычныя, роўныя, прамыя. Калючкападобныя бакавыя галінкі даволі шматлікія, перпендыкулярна адыходзяць ад паверхні галінак, могуць адсутнічаць. Саралі бугорчатыя, белыя, спачатку плоскія, потым прыўзнятыя шырэй ці вузей у параўнанні з шырынёй галінак.

Вядома каля 50 відаў па ўсім зямным шары. Растуць у арктычных і субарктычных рэгіёнах, радзей ва ўмераных зонах, у хвойных (таежных) лясах (на кары хвойных дрэў, на скалах, глебе). У Беларусі найбольш часта сустракаюцца: брыёрыя валосная (Bryoria capillaris), брыёрыя бураватая (Bryoria fuscescens), брыёрыя пераплеценая (Bryoria implexa) і брыёрыя Уранга (Bryoria vrangiana); адзначаны пераважна на кары хвойных парод (елка, радзей хвоя), адзінкавыя экзэмпляры сустракаюцца на ліставых пародах (ліпа, дуб, бяроза) у хвойных (ельніках), радзей у хваёвых лясах. Аддаюць перавагу вільготным месцам — балоты, па берагах азёр, ручаёў або на падтопленых участках яловага лесу (даўгамошныя, асакова-сфагнавыя ельнікі).

Некаторыя віды ўжываюць у ежу млекакормячыя, а таксама іх выкарыстоўваюць у народнай медыцыне ў Кітаі і Японіі (заварваюць гарбату).