Перайсьці да зьместу

Бэлу-Арызонці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэлу-Арызонці
парт. Belo Horizonte
Герб Бэлу-Арызонці Сьцяг Бэлу-Арызонці
Дата заснаваньня: 1701
Краіна: Бразылія
Штат: Мінас-Жэрайс
Плошча:
  • 330,9 км²
Вышыня: 760 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC-3
летні час: UTC-2
Тэлефонны код: 31
Паштовы індэкс: 30000-000
Геаграфічныя каардынаты: 19°55′41″ пд. ш. 43°56′31″ з. д. / 19.92806° пд. ш. 43.94194° з. д. / -19.92806; -43.94194Каардынаты: 19°55′41″ пд. ш. 43°56′31″ з. д. / 19.92806° пд. ш. 43.94194° з. д. / -19.92806; -43.94194
Бэлу-Арызонці на мапе Бразыліі
Бэлу-Арызонці
Бэлу-Арызонці
Бэлу-Арызонці
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://prefeitura.pbh.gov.br/

Бэ́лу-Арызо́нці (па-партугальску: Belo Horizonte) — горад у Бразыліі, адміністрацыйны цэнтар штату Мінас-Жэрайс. Паводле насельніцтва займае 6-ы радок у краіне, пасьля Сан-Паўлу, Рыю-дэ-Жанэйру, Салвадору, Бразыліі і Фарталезы. У Бэлу-Арызонці было заснавана некалькі папулярных бразыльскіх рок-групаў, як то Jota Quest, Overdose, Sepultura і Soulfly.

Горад некалі быў маленькай вёсачкай, якая была заснавана Жуанам Лэйці да Сылвай Артысам, дасьледнікам з Сан-Паўлу. Ён упершыню зьявіўся ў гэтым рэгіёне ў 1701 годзе, пакінуўшы экспэдыцыю залатой ліхаманкі. Затым ён тутака стварыў фальварак. Багацьце фэрмы й посьпехі ў гаспадарцы прывялі сюды людзей з навакольных месцаў, які таксама пасяліліся тут[2]. Іншым важным фактарам, які паўплываў на рост насельніцтва вёскі стаўся шлях мігрантаў з рэгіёну ля ракі Сан-Франсішку на поўдзень краіны.

Горад у 1970-х гадах.

Папярэдняя сталіца штату Мінас-Жэрайс, Ору-Прэту была сымбалем манархічнай Бразыльскай імпэрыі, але пасьля дарваньня да ўлады рэспубліканцаў цэнтар штату было вырашына перанесьці ў Бэлу-Арызонці. Гэтая падзея адбылася ў 1889 годзе[3].

У 1906 годзе назва была зьменена на Бэлу-Арызонці, што ў перакладзе мае азначае «Прыгожы гарызонт». Гэты назоў паходзіць ад відарысаў навакольных гор Курал-дэл-Рэй, якія ствараюць візуальна ўражлівы пагорысты хрыбет, што выглядае як прыгожы, калі глядзець на яго з боку гораду. У той час Бэлу-Арызонці перажываў значны прамысловы рост, які пашырыў ягоны камэрцыйны сэктар і сэктар паслуг. З самага пачатку плян места забараняў рабочым жыць унутры гарадзкой зоны, якая была вызначаная паводле алеі Авэніда-ду-Канторну.

Маючы асобныя вылучаныя зоны, як то модны раён з мноствам дзяржаўных установаў Фунцыянарыяс, у горадзе створаныя варункі паскоранага разьвіцьця добра забясьпечанай інфраструктуры з самага пачатку забудовы. Відавочна, што спачатку пляніроўшчыкі гораду не разьлічвалі на сталы рост насельніцтва, які аказаўся асабліва інтэнсіўным у апошнія 20 гадоў XX стагодзьдзя. У 1940-х гадах малады Оскар Німэер спраектаваў раён Пампульля, які атрымаў вялікую ўхвалу. Замову архітэктар атрымаў дзякуючы тагачаснаму мэру і будучаму прэзыдэнту Жусэліну Кубічку. Гэтыя два чалавекі ў значнай ступені адказныя за шырокія праспэкты, паркі і выступаючыя гарызонты, якія характарызуюць горад сёньня[4].

Паводле зьвестках перапісу 2022 году ў горадзе налічваецца 2 315 560 чалавек. Таксама перапіс паказаў, што ў горадзе жывуць 43,6% белых, 42,6% маюць зьмяшанае паходжаньне, 13,5% адносяцца да нэгроіднай расы й маецца прыкладна 0,2% выхадцаў з Азіі[5]. Мэтраполія Бэлу-Арызонці, якая называецца Вялікі Бэлу-Арызонці, ёсьць трэцяй паводле колькасьці насельніцтва ў Бразыліі, саступаючы толькі Вялікаму Сан-Паўлу і Вялікаму Рыю-дэ-Жанэйру. Горад лічыцца шостым паводле колькасьці насельніцтва ў краіне.

У XVIII стагодзьдзі ў Мінас-Жэрайсе сялілася шмат партугальскіх імігрантаў, галоўным чынам з Паўночнай Партугаліі, а таксама шмат паняволеных афрыканцаў[6]. Тым ня менш, Бэлу-Арызонці мае прыкметны італьянскі ўплыў, бо блізу 30% насельніцтва гораду маюць італьянскае паходжаньне. Італьянская культура прысутнічае ў кухні, танцах і мове[7]. Людзі нямецкага, гішпанскага, францускага і сырыйска-лібанскага паходжання таксама складаюць значныя супольнасьці.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]