Перайсьці да зьместу

Бэнуа Пэдрэцьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэнуа Пэдрэцьці
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 лістапада 1980(1980-11-12)[1][2][3] (44 гады)
Рост 177 см
Вага 69 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2004 Сашо 141 (5)
2004—2005 Алімпік Марсэль 31 (3)
2005—2006 Алімпік Ліён 21 (2)
2006—2011 Асэр 154 (12)
2011—2013 Ліль 60 (6)
2013—2015 Аячча 41 (3)
2015—2018 Нансі 66 (1)
Зборныя
2002—2005 Францыя 22 (0)

Бэнуа Пэдрэцьці (па-француску: Benoît Pedretti; нар. 12 лістапада 1980 году, Адынкур, Францыя) — францускі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Францыі.

Бэнуа распачаў сваю прафэсійнцю кар’еру ў клюбе «Сашо», у юнацкай камандзе якога выступаў да таго. У сэзоне 2002—2003 гадоў стаў гульцом асноўнага складу. У 2004 годзе Пэдрэцьці перайшоў у склад марсэльскага «Алімпіку», аднак ня здолеў здабыць у камандзе месца ў асноўным складзе, таму ў 2005 годзе за 7 млн эўра перайшоў у склад «Ліёну». У новым клюбе ён таксама ня меў сталай гульнявой практыцы, бо меў канкурэнцыю з боку Флярана Малюды й Жуніньё Пэрнамбукану.

У 2006 годзе Бэнуа зьявіўся ў складзе «Асэр». У новым клюбе ён ня толькі здолеў увайсьці ў асноўны склад, але й атрымаў запрашэньне ў нацыянальную зборную краіны. У 2011—2013 гадах зьяўляўся гульцом клюбу «Ліль».

За нацыянальную зборную Францыі правёў 22 гульні.

Сашо

Алімпік Ліён

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страціў месца ў аснове зборнай пасьля таго, як на трэнэрскі пост прыйшоў Раймон Дамэнэк. Дамэнэк лічыць, што гульцы, якія па гараскопе скарпіёны, не павінны гуляць у зборнай[4].

Жанаты, мае адно дзіця, дачку Лену, якая нарадзілася 29 жніўня 2005 году.

  1. ^ а б в Benoît Pedretti // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в BENOIT PEDRETTI // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Benoît Pedretti // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Французский «Биг-Бен»(недаступная спасылка). sports.ru

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]