Бішэлье
Населены пункт | |||||
Бішэлье | |||||
---|---|---|---|---|---|
італ.: Bisceglie | |||||
|
|||||
41°14′27″ пн. ш. 16°30′07″ у. д.HGЯO | |||||
Краіна | |||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Вышыня цэнтра | 16 ± 1 м | ||||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва |
|
||||
Афіцыйная мова | італьянская мова | ||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | 080 | ||||
Паштовы індэкс | 76011 | ||||
Аўтамабільны код | BT | ||||
comune.bisceglie.bt.it | |||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Бішэлье (італ.: Bisceglie) — горад і камуна ў правінцыі Барлета-Андрыя-Трані рэгіёна Апулія ў Італіі, на беразе Адрыятычнага мора. Насельніцтва горада — 55 118 чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыя Бішэлье была заселена з даўніх часоў, што пацвярджаецца наяўнасцю шматлікіх дальменаў, найбольш вядомы з якіх — К’янка. Горад заснаваны ў XI стагоддзі нарманамі, а ў 1042 годзе Роберт Гвіскар перадаў яго П’етра, графу Трані. Найбольшага росквіту горад дасягнуў у перыяд праўлення Анжуйскага дома, маючы вялікі гандлёвы флот і ведучы шырокі гандаль у ніжняй Адрыятыцы і з асноўнымі партамі Далмацыі і Трыеста.
У 1512 годзе горад вернуты пад уладу іспанскай кароны, пры якой была ўзведзена новая сістэма ўмацаванняў. Сведчанні вялікага мінулага — царква Санта-Маргерыта, пабудаваная ў XII стагоддзі ў раманскім стылі, нарманскі замак з галоўнай вежай, абацтва святога Аданія XI стагоддзя і нядаўна адноўлены сабор у раманскім стылі, распачаты ў канцы XI стагоддзя і асвечаны ў 1295 годзе.
Заступнікамі камуны шануюцца святыя Маўр, Сергій і Панталеон, святкаванне ў першую нядзелю жніўня.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Царква імя святой Маргарыты, пабудаваная ў раманскім стылі ў XIII стагоддзі. Нарманскі замак і вежа. Царква Сант-Адаэна (XII стагоддзе). Сабор XIV стагоддзя. Гроты Санта-Крочэ.