Вадацяжная вежа (Слонім)
Выгляд
Славутасць | |
Вадацяжная вежа | |
---|---|
![]() | |
53°05′44″ пн. ш. 25°20′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Слонім |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Дата пабудовы | 1922 год |
Статус |
![]() |
Вадацяжная вежа — помнік архітэктуры ў горадзе Слонім (Гродзенская вобласць, Беларусь), размешчаны па вуліцы Вакзальная. Пабудавана з цэглы ў 1922 годзе, адначасова з будынкам чыгуначнага вакзала, разам з якім складае адзіны архітэктурны ансамбль.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Трох’яруснае васьміграннае ў сячэнні збудаванне мае пластычныя архітэктурныя формы. Першы ярус — гэта магутнае аснаванне з вуглавымі контрфорсамі і маналітнымі плоскасцямі сцен. Звужаны да верху стройны другі ярус выкарыстаны як апора для трэцяга — верхняга аб’ёму, у якім размяшчаўся рэзервуар з вадой. Яго гранёная «чаша» завершана пластычным шатровым дахам з «заломам» і слухавымі вокнамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Караткевіч В. Б., Кулагін А. М. Помнікі Слоніма. — Мінск: Навука і тэхніка, 1983.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Вадацяжная вежа (Слонім) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Вадацяжная вежа (Слонім) на сайце «Архіварта»