Ваенная энцыклапедыя Беларусі
| Ваенная энцыклапедыя Беларусі | |
|---|---|
| Жанр | энцыклапедыя |
| Мова арыгінала | беларуская і руская |
| Выпуск | 2010[1] |
| Старонак | 1 132[1] |
| ISBN | 978-985-11-0542-3 |
Ваенная энцыклапедыя Беларусі — першая[2] ў гісторыі незалежнай Беларусі спецыялізаваная аднатомная энцыклапедыя, поўнасцю прысвечаная пытанням ваеннай справы і ваеннай гісторыі з акцэнтам на падзеі і асобах, якія маюць дачыненне да беларускай зямлі.
Гісторыя і выданне
[правіць | правіць зыходнік]Энцыклапедыя выйшла ў 2010 годзе ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. Агульны тыраж склаў 2100 экзэмпляраў. Аб’ём выдання — 1132 старонкі ў цвёрдай вокладцы. Матэрыялы прадстаўлены на дзвюх мовах — беларускай і рускай[3]. Афіцыйная прэзентацыя выдання адбылася 31 мая 2011 года ў фірмовай кнігарні «Беларускай энцыклапедыі» ў Мінску. Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі акадэмічнай і ваеннай супольнасцяў, у тым ліку старшыя навуковыя супрацоўнікі ІФ НАН Беларусі і Ваеннай акадэміі РБ[4].
Каардынацыю працы вялі галоўныя рэдактары А. В. Праляскоўскі і Ларыса Языковіч. У падрыхтоўцы ўдзельнічаў калектыў звыш ста спецыялістаў: прадстаўнікі Ваеннай акадэміі РБ, Інстытута гісторыі і Інстытута філасофіі НАН Беларусі, а таксама супрацоўнікі сілавых ведамстваў. Мастацкае афармленне забяспечыў Віктар Ляхар. Праект ажыццёўлены пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь[3].
Змест
[правіць | правіць зыходнік]У цэнтры ўвагі — ваенная гісторыя Беларусі, ключавыя аперацыі і біяграфіі выдатных дзеячоў. Акрамя таго, энцыклапедыя змяшчае сістэматызаваны мінімум артыкулаў па ваеннай тэхніцы і ўзбраенні, пытаннях ваеннага будаўніцтва і геаграфіі, палкаводчаму мастацтву і сучасным праблемам вайны і міру. У дадатках прыведзены каляровыя ілюстрацыі і аператыўныя карты баявых дзеянняў[3].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Доктар гістарычных навук Эмануіл Іофэ адзначыў значную колькасць фактычных недакладнасцяў (памылкі ў колькасці партызанскіх фарміраванняў, недакладнасці пры пераліку дзяржаў-сяброў АДКБ). Ім былі знойдзены памылкі друку, непаўната звестак і адсутнасць артыкулаў аб важных фігурах беларускай ваеннай гісторыі. Таксама былі адзначаны памылкі перакладу с беларускай мовы на рускую[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Swartz A. Open Library — 2007. Праверана 29 верасня 2025.
- ↑ Ваенная энцыклапедыя Беларусі . kapyl.by (19 кастрычніка 2011). Праверана 24 ліпеня 2025.
- ↑ а б в Ваенная энцыклапедыя Беларусі (руск.). Мир энциклопедий. Праверана 24 ліпеня 2025.
- ↑ В Минске состоялась презентация «Военной энциклопедии Беларуси» (руск.). Мир энциклопедий (8 чэрвеня 2011). Праверана 24 ліпеня 2025.
- ↑ Иоффе, Эммануил. Это издание могло стать уникальным… (руск.). Мир энциклопедий (14 лістапада 2011). Праверана 24 ліпеня 2025.