Перайсці да зместу

Вазапісец Пісцічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вазапісец Пісцічы
Род дзейнасці Lucanian vase-painter, вазапісец чырвонафігурнага стылю
Дата нараджэння V стагоддзе да н.э.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Айнахоя з выявай двух атлетаў, вазапісец Пісцічы, Луўр

Вазапісец Пісцічы (англ.: Pisticci Painter, ням.: Pisticci-Maler) — ананімны грэчаскі вазапісец, працаваў у Луканіі ў 5 стагоддзі да н. э. у чырвонафігурнай тэхніцы. Лічыцца заснавальнікам луканійскага вазапісу.

Сваё ўмоўнае імя майстар атрымаў ад назвы горада Пісцічы, у рэгіёне Базіліката, правінцыя Матэра, дзе знойдзена большасць яго работ. Значны ўплыў вазапісец Пісцічы аказаў на раннія працы іншага ананімнага мастака — вазапісца Аміка[1].

Вядомыя работы

[правіць | правіць зыходнік]
  • айнахоя з выявай двух атлетаў, адзін з якіх трымае стрыгіль, іншы — арыбал. Цяпер захоўваецца ў Луўры, экспанат MNE964[2].
  • гідрыя, знойдзеная ў сямейным некропалі Сант-Анджэла у час раскопак 1979 года[3].
  • вясельны лебес са сцэнай пагоні Эрасу за зайцам, знойдзены ў пахаванні 354 некропаля Пантанела[3].
  • гідрыя з пахавання 12 Салдонскага некропаля з выявай Зеўса, які высякае маланкі[3].
  • скіфас з выявай Пана і Менады[4]

Зноскі

  1. Lucanian red-figure nestoris — Peintre d’Amycos(недаступная спасылка)
  2. Athletes Louvre MNE964(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2015. Праверана 19 верасня 2017.
  3. а б в Joseph Coleman Carter. Discovering the Greek Countryside at Metaponto
  4. A New Skyphos by the Pisticci Painter