Шапка дыяметрам 2—4 см, канічная, белая, потым ледзь бураватая, асбліва ў цэнтры. Мякаць тонкая, шчыльная, белаватая, з мяккім смакам і земляным пахам. Пласцінкі частыя, слабапрырослыя, спачатку белаватыя, потым зямліста-бурыя, з ледзь апушаным краем. Ножка суцэльная, потым з вузкай поласцю, ломкая, падоўжана-валакністая, белая, уверсе з мучністым налётам. Споры авальна-эліпсоідныя, светла-глініста-бураватыя.
На Беларусі расце асобнымі экзэмплярамі і групамі ў розных лясах на ўзлесках, сярод травы. Пладаносіць у ліпені—кастрычніку[1].