Валерый Кавалеўскі
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Валерый Кавалеўскі | |
---|---|
![]() Валерый Кавалеўскі на канферэнцыі ў Варшаве ў 2022 годзе | |
Род дзейнасці | дыпламат, палітык |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
|
![]() |
Валерый Кавалеўскі — кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, афіцыйна адкрытага 1 жніўня 2024 года[5][6]. Былы беларускі дыпламат. 9 жніўня 2022 года Святлана Ціханоўская прызначыла яго намеснікам кіраўніка і прадстаўніком па замежных справах у склад Аб’яднанага пераходнага кабінета міністраў Беларусі, які апазіцыйны дэ-факта ўраду Аляксандра Лукашэнкі. Да гэтага Кавалеўскі быў упаўнаважаным у міжнародных справах[7], а затым кіраўніком кабінета прадстаўнікоў у камандзе Ціханоўскай.
Валерый Кавалеўскі нарадзіўся ў вёсцы Беражное на Палессі ў паўднёвай Беларусі ў 1976 годзе, у 1993 годзе скончыў Беражнеўскую сярэднюю школу.[крыніца?]
Кавалеўскі атрымаў ступень спецыяліста (эквівалент бакалаўра) па міжнародных адносінах у Беларускім дзяржаўным універсітэце ў 1998 годзе, скончыў праграму Executive MBA ва Універсітэце імя Казьмінскага ў 2008 годзе і ступень магістра навук у дыпламатычнай службе (MSFS) у Walsh School of Foreign Service у Джорджтаўнскім універсітэце ў 2014 годзе.
З 1998 па 2006 год Кавалеўскі працаваў у Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Ён спецыялізаваўся на беларуска-амерыканскіх адносінах, пазней займаўся пытаннямі правоў чалавека ў шматбаковых арганізацыях. У чэрвені 2005 года прадстаўляў Беларусь у Савеце Еўропы ў Страсбургу як дарадца ў аддзеле па правах чалавека дэпартамента па гуманітарным супрацоўніцтве і правах чалавека міністэрства. У верасні 2005 года прадстаўляў міністэрства на пасяджэнні Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Жэневе.
У 2001—2004 гадах Кавалеўскі быў камандзіраваны ў амбасаду Беларусі ў ЗША як першы сакратар па палітычных пытаннях. У 2002 годзе некаторы час ён выконваў абавязкі часовага паверанага ў справах Беларусі ў ЗША. Кавалеўскі сышоў з дыпламатычнай службы падчас джынсавай рэвалюцыі[крыніца?], калі Лукашэнка застаўся ва ўладзе на трэці тэрмін пасля недэмакратычных прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ў Беларусі.
Да прыходу ў каманду Святланы Ціханоўскай у снежні 2020 года Кавалеўскі працаваў у групе Сусветнага банка ў Вашынгтоне. Да гэтага Кавалеўскі быў журналістам-міжнароднікам «Голасу Амерыкі»[8].
Грамадзкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 2015 годзе Кавалеўскі быў дырэктарам па стратэгіі і сувязях з грамадскасцю Беларуска-Амерыканскага Задзіночання — найстарэйшай суполкі беларускай дыяспары ў ЗША.
У студзені 2011 года Кавалеўскі быў арыштаваны КДБ Беларусі за падтрымку Андрэя Саннікава, які быў адным з вядучых кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года. Ён правёў 12 сутак адміністрацыйнага арышту ў СІЗА на Акрэсціна і трое сутак у СІЗА КДБ.[9]
16 верасня 2014 года Кавалеўскі ўдзельнічаў у акцыі пратэсту ў Вашынгтоне каля беларускай амбасады з заклікам данесці інфармацыю пра гвалтоўна зніклых у 1999 годзе ў Мінску Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
У 2015 годзе Кавалеўскі сцвярджаў, што расійска-беларускае пагадненне аб стварэнні расійскай авіябазы ў Беларусі з’яўляецца парушэннем беларускай Канстытуцыі, супярэчыць жаданням беларусаў і ставіць Беларусь на «лінію канфлікту» паміж Расіяй і Захадам, у той час, калі Расія «стала цалкам прысвяціла сябе небяспечнай геапалітычнай павестцы, якая падрывае міжнародную бяспеку».
Кавалеўскі вярнуўся з ЗША ў Мінск у жніўні 2020 года і ўдзельнічаў у беларускіх пратэстах 2020—2021 гадоў, якія адбыліся пасля спрэчных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. Яго арыштавалі падчас акцыі пратэсту 22 лістапада 2020 года і пратрымалі некалькі дзён. Ён далучыўся да каманды Святланы Ціханоўскай у выгнанні ў Літве ў снежні 2020 году
У лістападзе 2021 года ў Канадзе Кавалеўскі абмяркоўваў беларускую сітуацыю з Amnesty International, The Canadian Press і Halifax International Security Forum.
У ліпені 2022 года, падчас расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, Кавалеўскі ўзначальваў офіс Ціханоўскай у Кіеве. У тым ліку шукаў рашэнні для праблем беларусаў, якія заставаліся ва Украіне.
Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]9 жніўня 2022 года Кавалеўскі быў прызначаны ў Аб’яднаны пераходны кабінет — спроба стварэння ўрада ў выгнанні. У кастрычніку Кавалеўскі і Ціханоўская кантактавалі з украінскімі ўладамі датычна супольных дзеянняў супраць поўнага кантролю Расіі над Беларуссю.
Тры з паловай гады Кавалеўскі працавала над пашырэннем міжнародных сувязяў беларускага дэмакратычнага руху. Развіваў адносіны з дэмакратычнымі ўрадамі, міжнароднымі арганізацыямі (Рада Еўропы, ААН, НАТА), вывеў дэмакратычныя сілы на ўдзел у буйных міжнародных форумах (Тыдзень высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі ААН[10][11], Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы[12][13], Галіфаксскі форум па бяспецы[14], Стратэгічны форум па бяспецы ў Бледзе (Славенія)[15]).
Кавалеўскі ўдзельнічаў у працы па інстытуцыяналізацыі стасункаў з Радай Еўропы, што прывяло да стварэння Кантактнай групы ў верасні 2022 года[16]. Ён курыраваў запуск і дзейнасць Кансультатыўнай групы Беларусь-ЕС у чэрвені 2023 года[17] і распрацаваў канцэпцыю беларуска-амерыканскага Стратэгічнага дыялогу, распачатага ў Вашынгтоне ў снежні 2023 года[18]. У 2024 годзе ён правёў некалькі раўндаў перамоў з НАТО, якія прывялі да пачатку палітычнага дыялогу дэмакратычнай Беларусі і Альянсу, калі Святлана Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром НАТО Енсам Столтэнбэргам і правяла брыфінг у Паўночнаатлянтычнай радзе 7 траўня 2024 году ў Бруселі[19]. Ён таксама падрыхтаваў і прывёў да падпісання Ліста аб намерах супрацоўніцтва з Еўрапарламентам, падпісанага прэзідэнтам Еўрапарламента Рабертай Мецола і Святланай Ціханоўскай 3 траўня 2024 года на Мальце[20]. Кавалеўскі курыраваў міжнародны аспект праекта новага нацыянальнага пашпарта Беларусі. Ён таксама ўдзельнічаў у запуску і распрацоўцы Ацэнкі патрэб дэмакратычнага руху, разгледжанай падчас сустрэч высокапастаўленых службовых асоб у Бруселі ў 2022, 2023, 2024 гадах.
26 чэрвеня Кавалеўскі сышоў з АПК з разыходжанняў па стратэгічных падыходах і тактычных пытаннях[21].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://kyky.org/hero/eks-sotrudnik-mida-kotoryy-dvazhdy-otsidel-v-tyurme-i-brosil-rabotu-v-vashingtone-tenevoy-ministr-tihanovskoy-kovalevskiy-dal-otkrovennoe-intervyu-kyky
- ↑ а б в https://web.archive.org/web/20220915063207/https://www.wilsoncenter.org/person/valery-kavaleuski
- ↑ https://web.archive.org/web/20221019032030/https://tsikhanouskaya.org/en/events/news/e1e57cee6d4a3a9.html
- ↑ https://belsat.eu/news/02-07-2024-kavaleuski-nazvau-supyarechnastsi-z-tsihanouskaj-prychynayu-adyhodu-z-kabinetu
- ↑ Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва . euroatlanticagency.org. Праверана 17 жніўня 2024.
- ↑ https://x.com/kavaleuski/status/1818977198549659881
- ↑ Sviatlana Tsikhanouskaya appoints Valery Kavaleuski as her representative on international affairs / Official web-site of Sviatlana Tsikhanouskaya (англ.). tsikhanouskaya.org. Праверана 30 снежня 2022.
- ↑ Валерий Ковалевский - Об авторе - ГОЛОС АМЕРИКИ . www.golosameriki.com. Праверана 17 жніўня 2024.
- ↑ Работал в МИД, дважды был в тюрьме, уволился из Всемирного банка: откровенное интервью Валерия Ковалевского — "теневого министра" Тихановской (руск.)(недаступная спасылка). KYKY.ORG. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2023. Праверана 16 студзеня 2023.
- ↑ admin. Sviatlana Tsikhanouskaya arrived at the UN headquarters, venue for the 77th UN General Assembly session (англ.) . Sviatlana Tsikhanouskaya (19 верасня 2022). Праверана 17 жніўня 2024.
- ↑ admin. “I am here to defend Belarusians’ interests”. Sviatlana Tsikhanouskaya arrived at the UN General Assembly (англ.) . Sviatlana Tsikhanouskaya (19 верасня 2023). Праверана 17 жніўня 2024.
- ↑ admin. Sviatlana Tsikhanouskaya's meetings at the Munich Security Conference (англ.) . Sviatlana Tsikhanouskaya (18 лютага 2022). Праверана 17 жніўня 2024.
- ↑ admin. Sviatlana Tsikhanouskaya at the Munich Security Conference: “Belarus must leave the CSTO and Union State” (англ.) . Sviatlana Tsikhanouskaya (18 лютага 2023). Праверана 17 жніўня 2024.
- ↑ admin. Sviatlana Tsikhanouskaya is on a working visit to Canada: meeting with Poroshenko, equipment for volunteer fighters, proposals for US congressmen (англ.) . Sviatlana Tsikhanouskaya (21 лістапада 2022). Праверана 17 жніўня 2024.
- ↑ admin. Assistance to Belarusians, situation with political prisoners, and cooperation with the EU: Sviatlana Tsikhanouskaya is visiting Austria and Slovenia (англ.) . Sviatlana Tsikhanouskaya (28 жніўня 2023). Праверана 17 жніўня 2024.
- ↑ admin. Belarusians will have a voice at the Council of Europe: a Contact Group was formed (англ.) . Sviatlana Tsikhanouskaya (8 верасня 2022). Праверана 17 жніўня 2024.
- ↑ admin. Belarus-EU Consultative Group held its first meeting in Brussels involving EU High Commissioner Josep Borrell (англ.) . Sviatlana Tsikhanouskaya (29 чэрвеня 2023). Праверана 17 жніўня 2024.
- ↑ al. Belarus–U.S. Strategic Dialogue concluded in Washington (англ.) . Sviatlana Tsikhanouskaya (9 снежня 2023). Праверана 17 жніўня 2024.
- ↑ oy. Sviatlana Tsikhanouskaya met for first time with NATO Secretary General (англ.) . Sviatlana Tsikhanouskaya (7 мая 2024). Праверана 17 жніўня 2024.
- ↑ al. Roberta Metsola and Sviatlana Tsikhanouskaya signed Letter of Intent on Cooperation between European Parliament and Belarusian Democratic Forces (англ.) . Sviatlana Tsikhanouskaya (3 мая 2024). Праверана 17 жніўня 2024.
- ↑ Паважаныя беларускі і беларусы, ... . www.facebook.com. Праверана 17 жніўня 2024.