Валерый Леанідавіч Варановіч
Валерый Леанідавіч Варановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1965 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мовазнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у |
Валерый Леанідавіч Варановіч (нар. 18 кастрычніка 1965, Гродна) — беларускі мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук (2001), дацэнт (2006).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 кастрычніка 1965 года ў Гродне. Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў 1991 годзе[1] па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура»[2]. У 1996 годзе скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Беларуская мова»[2].
З 1991 года працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце: у 2008—2010 гадах займаў пасаду дэканa філалагічнага факультэта, з 2010 года быў загадчыкам кафедры беларускай мовы, пазней да 2014 года — загадчыкам кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства. У наш час працуе дацэнтам кафедры беларускай філалогіі[1].
Член Міжнароднай арганізацыі беларусістаў з 1996 года[2]. Член арфаграфічнай секцыі Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[3].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Сфера навуковых інтарэсаў уключае словаўтварэнне ў беларускай і іншых славянскіх мовах, тэорыю словаўтварэння, беларускую арфаграфію, марфаналогію беларускай мовы, фаналогію беларускай і славянскіх моў[1].
Аўтар манаграфій «Словаўтварэнне назоўнікаў у беларускай мове» (2005), «Славистика от фонологии до словообразования» (2018), шматлікіх навуковых артыкулаў і вучэбна-метадычных прац[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г В. Л. Варановіч — «У нескладовае як адзінка фаналагічнай сістэмы беларускай мовы»
- ↑ а б в Валерый Леанідавіч Варановіч у базе даных «Вучоныя Беларусі» (руск.)
- ↑ Рэспубліканская тэрміналагiчная камiсiя пры НАН Беларусi | Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа . www.iml.basnet.by. Праверана 22 сакавіка 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Леанідавіч Варановіч у базе даных «Вучоныя Беларусі» (руск.)
- Нарадзіліся 18 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Выкладчыкі філалагічнага факультэта БДУ
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Члены Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мовазнаўцы Беларусі