Валерый Якаўлевіч Лявонцьеў
| Валерый Якаўлевіч Лявонцьеў | |
|---|---|
|   | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 19 сакавіка 1949[1] (76 гадоў) | 
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | спявак, кінаакцёр, кампазітар, паэт, танцор, акцёр, тэлеакцёр | 
| Гады актыўнасці | 1972 — 2024 | 
| Пеўчы голас | тэнар і барытон | 
| Інструменты | вакал | 
| Жанры | поп-музыка[3], данс-поп[d], рок-музыка[3], дыска[d][3], поп-рок і тэхна[3] | 
| Лэйблы | Мелодыя і Монолит Рекордс[d] | 
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
| Аўтограф | 
 | 
| leontiev.ru (руск.) | |
Валерый Якаўлевіч Лявонцьеў (руск.: Валерий Яковлевич Леонтьев; нар. 19 сакавіка 1949, Усць-Уса, Комі АССР, РСФСР, СССР) — савецкі і расійскі поп-спявак, папулярнасць якога дасягнула свайго піку ў пачатку 1980-х. Народны артыст Расіі (1996).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Валерый Лявонцьеў нарадзіўся 19 сакавіка 1949 года ў сяле Усць-Уса (цяпер — муніцыпальная акруга Усінск, Рэспубліка Комі) у сям’і ветэрынараў-аляневодаў. Бацька, Якаў Сцяпанавіч Лявонцьеў (пам. у 1979), паходзіў з памораў Архангельскай вобласці, маці ўкраінка Кацярына Іванаўна Лявонцьева (дзявочае прозвішча — Клюць) (1906—1996) нарадзілася ў Екацярынаслаўскай губерні, сяло Петра-Міхайлаўка (Петра-Міхайлаўскі сельскі савет, Вальнянскі раён, Запарожская вобласць, Украіна[4]. Дзяцінства правёў у сяле Верхнія Мацігоры Халмагорскага раёна Архангельскай вобласці. У дзяцінстве Валерый Лявонцьеў вельмі любіў маляваць, займаўся танцамі, наведваў драмгурток і саліраваў у школьным хоры.
У 1961 годзе сям’я пераехала ў горад Юр’евец (Іванаўская вобласць) на Волзе, дзе Лявонцьеў скончыў сярэднюю агульнаадукацыйную школу № 1 у 1966 годзе. Спроба паступіць у Далёкаўсходні ўніверсітэт (Лявонцьеў марыў стаць акіянолагам) не была зроблена з-за недахопу сродкаў. У 1966 годзе ён падаў дакументы ў ГИТИС, але ў апошні момант раздумаў і забраў іх. Вярнуўшыся ў Юр’евец, працаваў падсобным рабочым на цагельні, аператарам на малочным заводзе, цясёмшчыкам-змазчыкам на льнопрадзільнай фабрыцы, паштальёнам, электрыкам, краўцом[5]. Затым пераехаў у Варкуту, дзе паступіў у філіял Ленінградскага горнага інстытута, працаваў лабарантам у Навукова-даследчым інстытуце падмуркаў і падземных збудаванняў.
Музычная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 1966 годзе быў салістам у xopы ветэранаў працы ў г. Юр’еўцы. У 1968 годзе - удзельнік мастацкай самадзейнасці ў Варкуце. У 1969 годзе працаваў у калектыве мастацкай самадзейнасці будаўнікоў ДК Шахцёраў, удзел у аперэце Ю. Мілюціна «Цырк запальвае агні».
9 красавіка 1972 года ў Палацы культуры шахцёраў і будаўнікоў Варкуты адбыўся першы сольны канцэрт Валерыя Лявонцьева. У гэтым жа годзе ён выйграў у Сыктыўкары рэгіянальны конкурс «Песня-72» (з песняй «Карнавал на Поўначы»). Прызам за перамогу ў конкурсе было навучанне ў «Творчай майстэрні эстраднага мастацтва Георгія Вінаградава» ў Маскве. Аднак вучобу Лявонцьеў не завяршыў і ў 1973 годзе вярнуўся ў Сыктыўкар, дзе працаваў салістам у мясцовай філармоніі і стаў салістам групы «Мечтатели», неўзабаве перайменаванай у «Рэха». З гэтым калектывам працуе і дагэтуль.
У 1978 скончыў завочнае аддзяленне Ленінградскага інстытута культуры[6]. У 1979 годзе перайшоў у Горкаўскую філармонію з умовай, што ён будзе адпраўлены на ўсесаюзны конкурс у Ялце. За выкананне 12-хвіліннай балады «Памяці гітарыста» Давыда Тухманава на вершы Роберта Раждзественскага Лявонцьеў атрымаў першую прэмію ў конкурсе, які трансляваўся на ўсю краіну. Працягнуў супрацоўніцтва з Тухманавым: «Ненаглядная старана» на вершы Ігара Шаферана, «Там у верасні» на вершы Леаніда Дзербянёва (упершыню на тэлеэкране ў праграме «Музычны кіёск») і інш. Песня «Танцавальная гадзіна на сонцы» прынесла першую прэмію на фестывалі «Залаты Арфей» (Балгарыя, 1980).
У 1981 г. артыст прымае ўдзел у музычным фестывалі «Ерэван — 81», за што ўдастойваецца прыза за папулярнасць.
З 28 ліпеня 1983 па 1995 гады працаваў у Варашылаўградскай філармоніі салістам-вакалістам эстраднага жанру, мастацкім кіраўніком вакальна-інструментальнага ансамбля «Рэха», а таксама выступаў у якасці кампазітара шэрагу песень са свайго рэпертуару. Таксама на 1984-86 гг. прыходзіцца час яго найбольш актыўнага супрацоўніцтва з Р. Паўлсам.
У 1985 г. быў удастоены прэміі Ленінскага камсамола. У гэтым жа годзе Валерый Лявонцьеў з песнямі «Чалавек-магнітафон», «Зацьменне сэрца», «Палюбіце піяніста» прыняў удзел у фільме-канцэрце з песнямі на вершы Андрэя Вазнясенскага «Вітражных спраў майстар».
У чэрвені 1986 г. Лявонцьеў — госць Фестывалю савецкай песні ў Зялёна-Гура (Польшча).
у 1987 г. Лявонцьеву прысвоена званне заслужанага артыста Украінскай ССР.
У 1991 годзе Лявонцьеў атрымаў прэмію World Music Awards як лепшы выканаўца, лідар па продажах гуканосьбітаў у СССР[7]. У 1992-98 гг. працаваў з балетам Алы Духавай «Тодэс». З 1998 года працуе са сваім балетам «Небяспечныя сувязі».
9 сакавіка 1996 г атрымаў званне Народны артыст Расійскай Федэрацыі «за вялікія заслугі ў галіне мастацтва»[8].
У 1998 г. — удзельнік Славянскага базару ў Віцебску.
У 2009 г. спявак атрымаў прэзідэнцкую прэмію РБ «Праз мастацтва да ўзаемнага разумення», і на Алеі зорак Славянскага базару з’явілася пліта ў гонар В. Лявонцьева.

9 красавіка 2022 г. адзначыў 50-годдзе сваёй канцэртнай дзейнасці.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы В. Лявонцьва:
- 1983 Муза
 - 1984 Диалог, Премьера
 - 1986 Дискоклуб 16(Б), Бархатный сезон
 - 1988 Я — просто певец
 - 1990 Дело вкуса, Грешный путь
 - 1993 Ночь, Полнолуние
 - 1994 У ворот Господних
 - 1995 По дороге в Голливуд
 - 1998 Санта-Барбара
 - 1999 Канатный плясун, Каждый хочет любить
 - 2001 Августин
 - 2003 Кленовый лист
 - 2004 Ночной звонок
 - 2005 Падаю в небеса…
 - 2009 Годы странствий
 - 2011 Художник
 - 2014 Любовь-капкан
 - 2017 Это любовь
 - 2019 Я вернусь…
 - 2021 На крыльях любви
 
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Песня 1999 г. «Каждый хочет любить» фактычна з’яўлялася перапрацоўкай верша «Интервенты» паэта А. Нясмелава і стала хітом на фоне аперацыі НАТА ў Косаве[9][10].
 - Пасля 24 лютага 2022 г. В. Лявонцьеў перабраўся да сваёй жонкі ў ЗША і перастаў даваць інтэрв’ю СМІ. Выказваюцца меркаванні, што гэта рашэнне звязана з нежаданнем спявака выказвацца наконт канфлікту РФ з Украінай[11][12].
 
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
 - ↑ а б в Леонтьев Валерий Яковлевич // Большая российская энциклопедия — 2022.
 - ↑ а б в г Леонтьев Валерий Яковлевич // Большая российская энциклопедия — 2022. Праверана 23 чэрвеня 2024.
 - ↑ Валерий Leoнтьев в Архангельске: два взгляда на звезду
 - ↑ Панов, Влад. Поп-стар вопреки
 - ↑ Вечный двигатель инженера Тухманова
 - ↑ Исповедь Мистера Sold Out: Валерий Леонтьев сделал откровенные признания
 - ↑ Указ Президента Российской Федерации от 09.03.1996 г. № 366 «О награждении государственными наградами Российской Федерации»
 - ↑ Карыстальнік ЖЖ Staro Verca Увековечение памяти очередного фашиста. Арсений Несмелов // LiveJournal
 - ↑ Песні, якія сталі пераасэнсаваннем вершаў
 - ↑ В. Орлова. Раскрыта настоящая позиция Валерия Леонтьева по войне в Украине: «Это предсказуемо» // УНІАН
 - ↑ Уехавший в США Валерий Леонтьев отказался от съемок и молчит об СВО // ОСН
 
- Нарадзіліся 19 сакавіка
 - Нарадзіліся ў 1949 годзе
 - Нарадзіліся ў РСФСР
 - Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага інстытута культуры
 - Тэнары
 - Барытоны
 - Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
 - Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
 - Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
 - Кавалеры ордэна Пашаны
 - Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
 - Заслужаныя артысты Украінскай ССР
 - Народныя артысты Расійскай Федэрацыі
 - Пераможцы World Music Awards
 - Асобы
 - Музыканты паводле алфавіта
 - Поп-вакалісты Расіі
 - Спевакі і спявачкі СССР
 - Лаўрэаты прэміі «Авацыя»