Валерый Паўлавіч Козіч
Выгляд
Валерый Паўлавіч Козіч | |
---|---|
Род дзейнасці | фізік |
Дата нараджэння | 22 студзеня 1954 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі |
Валерый Паўлавіч Козіч (нар. 22 студзеня 1954 года ў в. Тумілавічы, Докшыцкі раён) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (2003).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ламаносава (1977). 3 1977 года — у Інстытуце фізікі НАН Беларусі, з 1978 г. малодшы, з 1985 г. старшы, з 1996 г. вядучы навуковы супрацоўнік.
Даследаванні ў галіне нелінейнай оптыкі і спектраскапіі. Прэмія Ленінскага камсамола СССР (1984) за распрацоўку высокаадчувальных метадаў актыўнай лазернай спектраскапіі камбінацыйнага рассейвання святла і іх ужыванне для даследавання газаў і вадкасцей. Мае больш за 50 навуковых публікацый.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Козіч Валерый Паўлавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 625.