Валерый Паўлавіч Рыбараў
Валерый Паўлавіч Рыбараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 чэрвеня 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 2025 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0752956 |
Валерый Паўлавіч Рыбараў (26 чэрвеня 1939, Саратаў — 25 чэрвеня 2025, Мінск) — беларускі кінарэжысёр і сцэнарыст, аўтар мастацкіх і дакументальных фільмаў. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 26 чэрвеня 1938 года ў Саратаве.
З 1959 года працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», спачатку — асістэнтам рэжысёра, затым — рэжысёрам. У 1976 годзе скончыў рэжысёрскае аддзяленне ЛДІТМіК (майстэрня В. Карпава).
Памёр 25 чэрвеня 2025 года ў Мінску[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Своеасаблівым этапным фільмам у творчым лёсе кінематаграфіста стаў дакументальны фільм «Тонежскія бабы» (1977). Фільм прысвечаны лёсу трох жыхарак вёскі і ўнікальнаму абраду сустрэчы вясны ў вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
Мастацкія фільмы «Жывы зрэз» (1978), «Чужая бацькаўшчына» (1982) і «Сведка» (1985) сталі класікай не толькі беларускага кінематографа, але і на роўных з фільмамі Аляксея Германа і Альгімантаса Пуйпы пазначылі цэлы накірунак у савецкім кінамастацтве. Гэты накірунак называлі звышрэалізм або гіперрэалізм — асаблівая ўвага да рэалій часу, узвядзенне ў ранг мастацкай значнасці самых, здавалася б, менш важных дэталяў.
Ніводная беларуская карціна не мела такой шматаблічнай аўдыторыі, як у фільма «Мяне завуць Арлекіна» (1988). Гэты фільм увайшоў у гісторыю беларускага кіно як самы касавы. Гэта моладзевая сацыяльна-псіхалагічная драма паводле п’есы Юрыя Шчыкачыхіна «Пастка № 46, рост другі». Аўтары фільма аднымі з першых у савецкім кіно дакрануліся да праблем моладзі сярэдзіны 1980-х гадоў. За першыя 15 месяцаў дэманстрацыі стужкі ў кінатэатрах СССР яе паглядзела 41,9 мільёна чалавек.
У 1992 годзе арганізаваў студыю «АРД фільм» пры Саюзе кінематаграфістаў Рэспублікі Беларусь. У 1990-я гады спрабаваў здымаць кіно. Ніводная з задумак гэтага дзесяцігоддзя не была ажыццёўлена. Планаваліся фільмы: «Апазнанне», «Сувязны», «Вясёлы салдат», «Нячысты». Галоўнай стратай лічыцца фільм «Голас крыві брата твайго», па аднайменным рамане Вячаслава Адамчыка, які ўжо быў запушчаны ў вытворчасць, фільм павінен быў стаць працягам «Чужая бацькаўшчына». Кінастудыя «Беларусьфільм» не выканала свае абавязацельствы і сарвала здымкі.
У 2002 годзе выйшаў сумесны беларуска-расійскі фільм Валерыя Рыбарава «Прыкаваны». Псіхалагічная драма пра лёс былога афіцэра-афганца, які страціў самога сябе ў чужых яму «перабудоўных» рэаліях.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія імя Ю. Тарыча (1987),
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1990),
- Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1990).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рыбараў Валерый Паўлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Асобы
- Нарадзіліся 26 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Саратаве
- Памерлі 25 чэрвеня
- Памерлі ў 2025 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў
- Постаці Беларусьфільма
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Сцэнарысты СССР
- Сцэнарысты Беларусі
- Кінарэжысёры СССР
- Кінарэжысёры Беларусі