Валерый Пятровіч Дзяйкала
Валерый Пятровіч Дзяйкала | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 ліпеня 1960 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 мая 2025 (64 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | траўматолаг, артапед |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Валерый Пятровіч Дзяйкала (11 ліпеня 1960, Гродна — 12 мая 2025) — беларускі ўрач-траўматолаг-артапед. Доктар медыцынскіх навук (2004), прафесар. Рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (2005—2015).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1983 годзе скончыў лячэбны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.
У 1983−1985 гадах — клінічны ардынатар кафедры траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, затым — асістэнт, дацэнт, дактарант, а з 2001 года — загадчык кафедры. У 1999—2001 гадах па сумяшчальніцтве працаваў начальнікам клінічнага аддзела ўніверсітэта. З 2002 па 2005 гады — прарэктар па вучэбнай рабоце з замежнымі студэнтамі і міжнародным сувязям, з 2005 года — прарэктар па вучэбнай рабоце і міжнародных сувязях. Са снежня 2005 года па жнівень 2006 года выконваў абавязкі рэктара ўніверсітэта. У жніўні 2006 года прызначаны рэктарам Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. З сакавіка 2015 года — прафесар кафедры траўматалогіі і артапедыі ВДМУ.
У 1990 годзе абараніў кандыдацкую, а ў 2003 годзе доктарскую дысертацыі на стыку двух спецыяльнасцяў «Траўматалогія і артапедыя», «Грамадскае здароўе і ахова здароўя».
Памёр 12 мая 2025 года.
Навуковыя інтарэсы
[правіць | правіць зыходнік]Распрацоўка і ўдасканаленне дыягностыкі, сучасныя метады аперацыйнага і кансерватыўнага лячэння, рэабілітацыя пацыентаў артапеда-траўматалагічнага профілю; хвароба Дзюпюітрэна; арганізацыя аховы здароўя; арганізацыя вучэбнага і выхаваўчага працэсу ў ВНУ; праблемы падрыхтоўкі навуковых кадраў; падрыхтоўка медыцынскіх кадраў для замежных краін.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 11 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Памерлі 12 мая
- Памерлі ў 2025 годзе
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Рэктары Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Траўматолагі Беларусі
- Артапеды Беларусі