Валерый Пятровіч Шчарыца
Выгляд
Валерый Пятровіч Шчарыца | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 сакавіка 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 верасня 2021 (74 гады) |
Альма-матар |
|
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, трубач |
Узнагароды |
Валерый Пятровіч Шчарыца[1] (16 сакавіка 1947, Уладзівасток — 15 верасня 2021) — беларускі музыкант (труба, флюгельгорн). Заслужаны артыст БССР (1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Разам з бацькамі пераехаў у Днепрапятроўск, дзе пачаў іграць у самадзейным духавым аркестры. Два гады правучыўся ў музвучылішчы, адкуль сышоў у аркестр Канстанціна Арбеляна, у якім працаваў з 1970 па 1977 год. Давучваўся музыцы пазней, бо ў складзе аркестра выступаў у многіх краінах свету, у тым ліку і ў ЗША. З канца 1977 года — у Мінску ў гурце «Тоніка», пазней — у аркестры Мінскага цырка. Са жніўня 1987 года — саліст і канцэртмайстар групы труб Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ШЧАРЫЦА Валерый Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 497. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).