Перайсці да зместу

Валерый Уладзіміравіч Балоцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Уладзіміравіч Балоцін
Дата нараджэння 20 сакавіка 1949(1949-03-20) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Валерый Уладзіміравіч Балоцін (нар. 20 сакавіка 1949(1949-03-20), Мінск) — беларускі архітэктар.

Нарадзіўся 20 сакавіка 1949 года ў Мінску.

У 1972 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Мінскграмадзянпраекце, з 1980 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белжылпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.

Дом шлюбу ў Мінску. Інтэр’ер рытуальнай залы
Гандлёвы цэнтр у Салігорску

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): 15-павярховы жылы дом з ювелірнай крамай (1981) і аб’яднаны гандлёвы цэнтр па вул. Леніна (1984) у Салігорску, інтэр’еры будынка Дому шлюбаў па вул. Камуністычнай (1984), добраўпарадкаванне жылога квартала ў раёне Прывакзальнай плошчы (1985) у Мінску, комплекс 9-павярховых жылых дамоў з блокамі абслугоўвання па вул. Леніна ў Маладзечне (1986).

Зноскі