Валерый Юр’евіч Ярмошка
Выгляд
Валерый Юр’евіч Ярмошка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1979 |
Грамадзянства | |
Бацька | Юрый Васілевіч Ярмошка |
Род дзейнасці | эканаміст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук |
Альма-матар |
Валерый Юр’евіч Ярмошка (нар. 1979) — беларускі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (2008).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (2001), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2010). Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (2001—2008), Гомельскім аблвыканкаме, арганізацыях Гомельскай вобласці і Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2008—2013), Упраўленні справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2013—2015, начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі, фінансаў і гандлю). З 2015 — у страхавой кампаніі «Прамтрансінвест», генеральны дырэктар. Ад 5 студзеня 2024 года прызначаны генеральным дырэктарам Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белэксімгарант»[1].
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Оптимизация структуры акционерного капитала как фактор повышения его эффективности / Ермошко В. Ю. — Гомель, 2007.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Катэгорыі:
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кандыдаты эканамічных навук
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Эканамісты Беларусі