Валерыя Антоніеўна Тызенгаўз
| Валерыя Антоніеўна Тызенгаўз | |
|---|---|
| польск.: Waleria Wańkowicz | |
| | |
| Партрэт Марыі з Ваньковічаў, жонкі Канстанціна Тызенгаўза. Нацыянальны мастацкі музей Украіны. | |
| Дата нараджэння | 1805 |
| Дата смерці | 2 сакавіка 1843 |
| Бацька | Антон Ваньковіч |
| Маці | Ганна з Солтанаў[d] |
| Муж | Канстанцін Тызенгаўз |
| Дзеці | Марыя з Тызенгаўзаў і Райнольд Тызенгаўз |
Валерыя Антоніеўна Тызенгаўз (народж. Ваньковіч; 1805 — 2 сакавіка 1843) — арыстакратка з роду Ваньковічаў, жонка Канстанціна Тызенгаўза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіла з вялікалітоўскага шляхецкага роду Ваньковічаў. Бацькамі яе былі ігуменскі павятовы маршалак Антон Тадэвушавіч Ваньковіч (1780—1812) і яго жонка Ганна з Солтанаў (каля 1790—1812).

19 снежня 1821 года у касцёле святога Тадэвуша Апостала ў Лучаі (валоданне Ваньковічаў) пабралася шлюбам з графам Канстанцінам Тызенгаўзам (1786—1853). Жыла ў пастаўскай сядзібе.
У шлюбе нарадзіліся тры сыны і дзве дачкі[1]:
- Збігнеў (1822—1845).
- Алена (1825—1864).
- Марыя Ганна Валерыя (1827—1890) — мастачка, мецэнатка.
- Уладзіслаў (1830—?).
- Райнольд Тызенгаўз (1830—1881) — прадпрымальнік і мецэнат.

Габрыэля Пузына ў сваіх успамінах згадвала, што графіня не праяўляла ў доме ніякай ініцыятывы. Усё распараджэнні «па мячы і па кудзелі» аддаваліся вуснамі мужа. Гаспадыні як такой у Паставах не існавала, была толькі жонка і маці, а пані — хіба для некалькіх служанак у гардэробнай. Маладая, з добрым пасагам жонка не рвалася да забаў у горадзе і ўбораў, а была захоплена выхаваннем дзяцей.
Ёй належала «гадавая пенсія ў дзвесце дукатаў». Траціла грошы на дабрачыннасць.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Генеалогія Валерыі Ваньковіч (польск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Puzynina G. W Wilnie i w dworkach litewskich. Pamiętnik z lat 1815—1843. — Wilno, 1928.