Валянціна Мікалаеўна Буціна
Валянціна Мікалаеўна Буціна | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лютага 1947 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка, мастак-дэкаратар, кераміст |
Жанр | дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і кераміка |
Вучоба | |
Уплыў | Міхаіл Веніямінавіч Бяляеў |
Член у |
Валянціна Мікалаеўна Буціна (нар. 21 лютага 1947, в. Радзівонішкі, Гродзенская вобласць) — беларуская мастачка, працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, спецыялізуецца на кераміцы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 21 лютага 1947 года ў вёсцы Радзівонішкі Гродзенскай вобласці. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. Вучылася ў М. Бяляева. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1975 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1984 года. Жыве ў горадзе Барысаве[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працяглы час працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у асноўным у кераміцы. Сярод асноўных твораў — рэльефы для сталовай гасцініцы «Кастрычніцкая» і «Поры года» для банкетнай залы гасцініцы «Планета» ў горадзе Мінску (у суаўтарстве з А. Дзятлавай), пано «Свята ўраджаю» для Палаца культуры калгаса «Перамога» (Мінская вобласць)[1].
Аўтарка дэкаратыўнай пластыкі: «Звяры», «Юнацтва», «Зімовыя эцюды», «Хлеб», вазаў «Зіма», «Вясна», скульптур «Восень», «Спякотным сенакосным днём», «Дзень нараджэння Кацярыны»[1]. Творы знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Буціна Валянціна Мікалаеўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Буціна Валянціна Мікалаеўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Валянціна Мікалаеўна Буціна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 21 лютага
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Лідскім раёне
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Мастакі Беларусі XX стагоддзя
- Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі
- Мастакі-керамісты Беларусі