Валянціна Паўлаўна Русак
Выгляд
Валянціна Паўлаўна Русак | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 лютага 1950 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнаўца |
Навуковая сфера | марфаналогія[d], фанетыка, граматыка, фаналогія і дыялекталогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | |
Член у |
Валянціна Паўлаўна Русак (13 лютага 1950, г. Горлаўка, Данецкая вобласць, Украіна) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2004).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1974 годзе БДУ. З 1972 года ў Інстытуце мовазнаўства НАН Беларусі, з 2005 года загадчыца аддзела.
Член арфаграфічнай секцыі Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследуе пытанні фанетыкі, фаналогіі, марфаналогіі, граматыкі і дыялекталогіі беларускай мовы. Аўтар «Марфаналогіі сучаснай беларускай мовы», сааўтар кніг «Граматычны слоўнік дзеяслова», «Кароткая граматыка беларускай мовы. Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рэспубліканская тэрміналагiчная камiсiя пры НАН Беларусi | Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа . www.iml.basnet.by. Праверана 22 сакавіка 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Русак Валентина Павловна // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 6: Пейзаж ― Снегирёв / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2008. — 748 с.: ил. — ISBN 985-11-0341-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Валянціна Паўлаўна Русак на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»