Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч
Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч | |
---|---|
![]() Валянціна Гіруць-Русакевіч у 2016 годзе. | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1953 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 студзеня 2021 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналістка, пісьменніца, паэтка |
Гады творчасці | 1968 — 2021 |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч (18 кастрычніка 1953, Міхайлоўшчына, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць — 22 студзеня 2021, Валожын, Мінская вобласць, Беларусь) — беларуская паэтка, журналістка, грамадскі дзеяч. Член Беларускага саюза журналістаў (1985), Саюза беларускіх пісьменнікаў (1998), Саюза пісьменнікаў Беларусі (2005).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Міхайлоўшчынскую сярэднюю школу (1970), факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1975—1997 гадах працавала ў валожынскай раённай газеце «Працоўная слава». У 1997—2002 гадах узначальвала аддзел інфармацыі і работы з насельніцтвам Валожынскага райвыканкама. У 2004—2021 гадах працавала ў Валожынскім раённым цэнтры культуры кіраўніком народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь».
З маладосці хварэла на бранхіяльную астму. З узростам хвароб стала болей, але паэтка шмат працавала. У пачатку студзеня 2021 года захварэла на COVID-19 і гаспіталізавана, праз ускладненні хваробы пераведзена ў рэанімацыю на штучную вентыляцыю лёгкіх. Памерла 22 студзеня 2021 года.
Пахавана на Валожынскіх могілках.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]
Першыя вершы, а іх Валянціна пачала пісаць з васьмігадовага ўзросту, былі надрукаваны ў 1969 годзе ў ашмянскай раённай газеце «Красное знамя». На абласным злёце маладых паэтаў Гродзеншчыны, дзе выступала на 130-годдзі з дня нараджэння Францішка Багушэвіча, пазнаёмілася з паэтам Алегам Лойкам. Падчас вучобы ва ўніверсітэце адзін з вершаў Валянціны Гіруць надрукаваны ў калектыўным зборніку «Універсітэт паэтычны», дзе былі прадстаўлены творы ўсіх паэтаў, хто вучыўся ў гэтай навучальнай установе.
Першая кніга Гіруць-Русакевіч «Я адкрываю вам душу» выйшла пад канец 1996 годзе ў серыі «Бібліятэка часопіса „Маладосць“». Да гэтага былі публікацыі ў часопісе «Полымя», газетах «Рэспубліка», «Народная газета», «Мінская праўда». У рэдакцыі валожынскай раённай газеты Гіруць-Русакевіч вяла «Літаратурную старонку», займалася з юнымі паэтамі ў літаратурным аб’яднанні «Рунь», якому ў 1997 годзе прысвоена званне народнага. Пазней выйшлі зборнікі вершаў «Пад зоркаю лёсу» (1999), «Мовай сэрца» (2008), «На нітцы часу» (2018); кнігі для дзяцей «Каляровыя вятры» (2011), «А ці ведаеце вы?» (2013).
Тэматыка вершаў Гіруць-Русакевіч розная, але галоўная — любоў да Радзімы, людзей, якія жывуць побач, сяброў, блізкіх. Часта сустракалася з чытацкай аўдыторыяй у бібліятэках, школах, іншых установах. У 2009 годзе аўтабіяграфія Гіруць-Русакевіч увайшла ў кнігу аўтабіяграфій пісьменнікаў Беларусі «З росных сцяжын» (Мінск, «Мастацкая літаратура»).
У 2024 годзе на вершы паэткі «Даруй матуля» запісаны відэаролік песні Уладзіміра Гаркушы валожынскай спявачкай Таццянай Бандарэнка.[1]
Народнае літаратаратурна-мастацкае аб’яднанне «Рунь»
[правіць | правіць зыходнік]
Літаратурна-мастацкае аб’яднанне «Рунь» створана ў 1981 годзе, адным з заснавальнікаў была Валянціна Гіруць-Русакевіч. У 1997 годзе аб’яднанню прысвоена званне «народнага». З 2004 па 2021 гады Гіруць-Русакевіч з’яўлялася кіраўніком аб’яднання. У яго склад уваходзяць паэты і празаікі ўсіх узростаў. Сярод традыцыйных форм работы аб’яднання: вечары-партрэты, вечары-ўшанаванні, літаратурныя сустрэчы, прэзентацыі кніг, літаратурныя святы, экскурсіі і г. д. Пад кіраўніцтвам В. Гіруць-Русакевіч удзельнікі аб’яднання выдавалі ўласныя кнігі і калектыўныя зборнікі кніг. На 2022 год у аб’яднанні налічваецца 35 чалавек, сярод іх як члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, так і пачынаючыя аўтары. Пасля смерці паэткі, намаганнямі Наталлі Жылевіч, кіраўніцы народнага калектыву «Рунь», выдадзена кніга «Час задумацца», куды ўвайшлі многія ненадрукаваныя вершы Валянціны Гіруць-Русакевіч.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Нагрудны знак-медаль Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру».
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Алея памяці Валянціны Гіруць-Русакевіч — 8 кастрычніка 2021 года ў Міхайлоўшчыне высаджана алея імя Валянціны Гіруць-Русакевіч. Да пасадкі алеі далучыўся муж паэткі Рыгор Мікалаевіч Русакевіч, старшыня сельскага Савета Аляксандр Саванец, кіраўніца справамі Жанна Садоўская, кіраўніца народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь» Наталля Жылевіч і яго ўдзельніцы; Зінаіда Гасціловіч, Людміла Садоўская і Марыя Мучынская.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Гіруць-Русакевіч, В. Ф. А ці ведаеце вы?: вершы: для дзяцей мал. шк. узросту / Валянціна Гіруць-Русакевіч; маст. Дана Рунова. — Мінск:. Выдавецкі дом «Звязда», 2013. — 32 с.: іл.
- Гіруць-Русакевіч, В. Ф. Мовай сэрца: кніга паэзіі / Валянціна Гіруць-Русакевіч. — Мінск: Маст.літ., 2008. — 158 с.
- Гіруць-Русакевіч, В. Ф. На нітцы часу: выбранае / Валянціна Гіруць-Русакевіч. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2018. — 200 с. — (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі).
- Гіруць-Русакевіч, В. Ф. Пад зоркаю лёсу: вершы / Валянціна Гіруць-Русакевіч. — Мн.:Беларускі кнігазбор, 1999. — 128 с.
- Гіруць-Русакевіч, В. Ф. Я адкрываю вам душу: вершы/ Валянціна Гіруць-Русакевіч. — Мінск: Дзяржаўнае прадпрыемства «Дом прэсы», 1996. — 32 с. — (Бібліятэка часопіса «Маладосць»).
- Гіруць-Русакевіч, В. Ф. Час задумацца: выбранае / Валянціна Гіруць-Русакевіч. — Мінск: ІП Наўмовіч М. І., 2022. — 92 с. (ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гіруць-Русакевіч Валянціна Францаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2017. — С. 32-33.
- Гіруць-Русакевіч Валянціна Францаўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С.569. (Нарадзіліся на Ашмяншчыне. Творцы).
- Рыбік, Л. Для мяне вы ўсе — сваякі: аб сустрэчы з беларускай паэткай В. Гіруць-Русакевіч у Ашмянскай раённай бібліятэцы/ Людміла Рыбік// Ашмянскі веснік. — 2018 — 10 лістапада (№ 87). — С.5.
- Сцяжыны майго жыцця: з успамінаў Валянціны Гіруць-Русакевіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 569—571. (Нарадзіліся на Ашмяншчыне. Творцы)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гіруць-Русакевіч Валянціна Францаўна (1953)(недаступная спасылка). Ашмяншчына ў асобах і падзеях — archive.org (16 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2022. Праверана 17 лютага 2024.
- У Міхайлоўшчыне адзначылі свята “Радасць сустрэчы пад аховай Святога Ільі” (руск.) . Ошмянское районное объединение профсоюзов. Праверана 16 кастрычніка 2024.
- ↑ Народны калектыў «Рунь». Таццяна Бандарэнка — Даруй матуля (30 верасня 2024). Праверана 25 лютага 2025.
- Нарадзіліся 18 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Ашмянскім раёне
- Памерлі 22 студзеня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Валожынскім раёне
- Пахаваныя ў Валожыне
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Члены Беларускага саюза журналістаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Журналісты Беларусі
- Паэтэсы Беларусі
- Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19