Перайсці да зместу

Валянціна Цімафееўна Галубкова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Цімафееўна Галубкова
Дата нараджэння 22 студзеня 1953(1953-01-22) (72 гады)
Месца нараджэння

Валянціна Цімафееўна Галубкова (нар. 22 студзеня 1953(1953-01-22), Забор’е, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі швейнай вытворчасці, кандыдат тэхнічных навук (1987), дацэнт (1993).

Валянціна Цімафееўна нарадзілася 22 студзеня 1953 года ў вёсцы Забор'е, Бешанковіцкага раёна, Віцебскай вобласці. У 1975 годзе скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці "Тэхналогія швейных вырабаў" з кваліфікацыяй "інжынер-тэхнолаг". У 1986 годзе скончыла аспірантуру ў Маскоўскім тэхналагічным інстытуце лёгкай прамысловасці.

Працоўная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]
  • Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1975 па 1999 і з 2009 года): Факультэт вытворчых тэхналогій, кафедра «Канструяванне і тэхналогія адзення», дацэнт. У 1991–1999 гадах — загадчык кафедры, з 2009 па 2016 год — дэкан факультэта.
  • Віцебскі абласны выканаўчы камітэт (1999–2009, кансультант намесніка старшыні).
  • Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць "Тэхналогія швейных вырабаў", кваліфікацыя "Інжынер-тэхнолаг", 1975).
  • Маскоўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (аспірантура, 1986).

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы ўключаюць аўтаматызацыю тэхналагічнага праектавання ў швейнай вытворчасці. У 1987 годзе яна абараніла дысертацыю на атрыманне ступені кандыдата тэхнічных навук, а ў 1993 годзе ёй было прысвоена званне дацэнта.

  • Ганаровыя граматы Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003).
  • Ганаровыя граматы Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2003, 2008).
  • Ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2015).
  • Ганаровыя граматы Віцебскага абласнога савета НТО (1983).
  • Ганаровыя граматы Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці (1976).