Перайсці да зместу

Валянцін Канстанцінавіч Сіманенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Канстанцінавіч Сіманенка
укр.: Валентин Костянтинович Симоненко
Прэм’ер-міністр Украіны
2 кастрычніка 1992 — 13 кастрычніка 1992
Папярэднік Вітольд Паўлавіч Фокін
Пераемнік Леанід Данілавіч Кучма
народны дэпутат Украіны
15 мая 1990 — 18 чэрвеня 1992
народны дэпутат Украіны
11 мая 1994 — 12 мая 1998
першы віцэ-прэм’ер-міністр Украіны[d]
ліпень 1992 — кастрычнік 1992
Старшыня Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі[d]
сакавік 1992 — ліпень 1992

Нараджэнне 4 ліпеня 1940(1940-07-04) (84 гады)
Імя пры нараджэнні укр.: Валентин Костянтинович Симоненко
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Месца працы
Узнагароды
ордэн Дружбы Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Hero of Ukraine, Order of the State ордэн «За заслугі» І ступені ордэн «За заслугі» ІІ ступені ордэн «За заслугі» ІІІ ступені Order of Prince Yaroslav the Wise, 5th class
Грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР Дзяржаўная прэмія Украіны ў галіне навукі і тэхнікі Honored Economist of Ukraine
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сіманенка Валянцін Канстанцінавіч (укр.: Симоненко Валентин Костянтинович; нар. 4 ліпеня 1940 года ў Адэсе) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, часова выконваў абавязкі прэм’ер-міністра Украіны ў 1992 годзе.

У 1962 годзе скончыў Адэскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Быў накіраваны працаваць на будоўлю Кіеўскай ГЭС, дзе працаваў майстрам. З лютага па жнівень 1963 года працаваў інжынерам-канструктарам Адэскага кінапрадпрыемства, са жніўня 1963 года па верасень 1965 года — канструктарам у праектным інстытуце «Укрдзіпрагідроліз» у Адэсе. У 19651970 гадах працаваў у будаўнічай арганізацыі. Са снежня 1970 года па красавік 1973 года — дырэктар будаўнічага завода № 3 «Адэзалізабэтон».

У 19731976 гадах быў загадчыкам аддзела ў гаркаме КПСС у Адэсе. Да 1980 года — першы сакратар райкама КПСС Прыморскага раёна Адэсы, з верасня 1980 года па верасень 1983 года — другі сакратар гаркама КПСС у Адэсе.

З сакавіка 1983 года па сакавік 1992 года — старшыня выканкама Адэскага гарсавета народных дэпутатаў. З сакавіка па ліпень 1992 года — прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў Адэскай вобласці. З 11 ліпеня 1992 года — першы намеснік прэм’ер-міністра Украіны. 212 кастрычніка 1992 года часова выконваў абавязкі прэм’ер-міністра краіны. 7 лістапада 1992 года звольнены з пасады першага віцэ-прэм’ера.

У 19901992 і 19941998 гадах быў дэпутатам Вярхоўнай Рады. Быў таксама дарадцам прэзідэнта Украіны. У канцы 1990-х гадоў адышоў ад палітыкі і заняўся навуковай працай, атрымаўшы званне прафесара ў 2000 годзе.