Вараждзінская жупанія
| Вараждзінская жупанія | |
| Varaždinska županija | |
Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Харватыя |
| Статус | жупанія |
| Адміністрацыйны цэнтар | Вараждзін |
| Улучае | 6 гарадоў і 22 абшчыны |
| Найбуйнейшыя гарады | Іванэц, Лепаглава |
| Жупан | Прэдраг Штромар[1] |
| Афіцыйныя мовы | харвацкая |
| Насельніцтва (2011) | 175 951[2] |
| Шчыльнасьць | 129,5 чал./км² |
| Плошча | 1261 км² |
| Месцазнаходжаньне Вараждзінскай жупаніі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | CET (UTC+1, летам UTC+2) |
| Код ISO 3166-2 | HR-10 |
| Тэлефонны код | +385 42 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Вараждзінская жупанія (па-харвацку: Varaždinska županija) — адміністрацыйная адзінка на поўначы Харватыі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца горад Вараждзін. Плошча жупаніі складае 1262 км². На поўначы мяжуе з Мэджымурскай жупаніяй, на паўднёвым усходзе з Капрыўніцка-Крыжэвацкай жупаніяй, на поўдні з Загрэбскай жупаніяй, на паўнёвым захадзе з Капрыўніцка-Загорскай жупаніяй. На паўночным захадзе Вараждзінская жупанія мяжуе са Славеніяй. Праз жупанію праходзяць буйныя транспартныя магістралі ў кірунках Будапэшт — Вараждзін — Загрэб і Марыбор — Вараждзін — Осіек.
Паўночная частка жупаніі разьмяшчаецца ў даліне ракі Дравы, паўднёвая ўзвышаная. Мяжа з Капрыўніцка-Загорская жупаніяй праходзіць ўздоўж халмістага храбта Іваншчыца, мяжа з Капрыўніцка-Крыжавацкай жупаніяй па градзе Калнік.
Згодна зь перапісам 2011 году на тэрыторыі жупаніі пражывае 175 951 чалавек[2].
У адміністрацыйным сэнсе жупанія падзеленая на 6 гарадоў і 22 абшчыны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Афіцыйны сайт жупаніі (харв.)
- ^ а б Статыстычны камітэт Харватыі, вынікі перапісу 2011 г. (харв.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вараждзінская жупанія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

