Варберг (Швецыя)
Горад | |||
Варберг | |||
---|---|---|---|
шведск.: Varberg | |||
|
|||
57°07′ пн. ш. 12°13′ у. д.HGЯO | |||
Краіна |
![]() |
||
Лен | Халанд | ||
Гісторыя і геаграфія | |||
Заснаваны | 1666 | ||
Водныя аб’екты | Himleån[d] | ||
Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
Насельніцтва | |||
Насельніцтва | 56 673 [1] чалавек (2009) | ||
Іншае | |||
Правінцыя | Халанд | ||
|
|||
varberg.se (шведск.)(англ.) |
|||
Паказаць/схаваць карты | |||
Варберг (шведск.: Varberg) — горад у лене Халанд, на поўднёвым захадзе Швецыі. Насельніцтва — 27 602 чалавек (2010), (у камуне 58 383 чалавек (30 верасня 2011)[1].
Варберг, як і ўвесь правінцыя Халанд, размешчаны на заходнім узбярэжжы краіны, славіцца сваімі пясчанымі пляжамі. На поўнач ад горада ўзбярэжжа злёгку змяняецца і пясчаныя пляжы пераходзяць у каменныя тэрасы, а затым у архіпелаг Бохуслен (Bohuslän). Варберг — папулярны летні курорт і шматлікія жыхары з прамысловых гарадоў, такіх як Бурас альбо пераязджаюць у Варберг на лета, альбо прыязджаюць туды на некалькі дзён на адпачынак[2].
Каля горада (на тэрыторыя яго камуны размяшчаецца Радыёстанцыя ў Грыметане, якая ўваходзіць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Ужо ў 1062 годзе на месцы Варберга існавала пасяленне Етшэ, якое згадвае Саксон Граматык у сувязі з бітвай на рацэ Нісан. У 1343 тут ужо быў горад, які называўся Етачэр, а крэпасць была пабудавана яшчэ раней — пад канец XIII стагоддзя. З XV стагоддзя пачынае ўжывацца назва Варберг (Vardberg, Vårdkasberg) — па назве гары, на якой гэтая крэпасць знаходзіцца. У тый самы час, побач з Етачэрам быў заснаваны Новы Варберг, а Етачэр стаў называцца Стары Варберг: абодва гарады былі канкурэнтамі на скрыжаванні важных гандлёвых шляхоў. У 1565 Варберг быў разбураны шведамі (на тый час ён усё яшчэ быў данскім; шведскім ён стаў на стагоддзе пазней). У 1767 Варберг перажыў вельмі моцны пажар. У XIX стагоддзі ён саступіў Хальмстада правы найбуйнейшага горада Халанда. Індустрыялізацыя закранула Варберг даволі позна — толькі пад канец XIX стагоддзя.
Зноскі
- ↑ а б Population in the country, counties and municipalities by sex and age (1 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2011. Праверана 21 студзеня 2017.
- ↑ Nordisk familjebok . Project Runeberg. Праверана 21 студзеня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Варберг (Швецыя)