Перайсці да зместу

Варвара Руднева-Кашаварава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Варвара Руднева-Кашаварава
Дата нараджэння 1844[1][2] ці 1841
Месца нараджэння
Дата смерці 1899 ці 1892[2]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, гінеколаг, акушэр
Навуковая ступень доктар медыцыны[d][2]
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Варва́ра Алякса́ндраўна Руднева-Кашаварава (дзявочае — Нафанава; (1841, Чавусы Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 1899, Старая Руса, Наўгародская губерня, Расійская імперыя) — першая жанчына, што стала доктарам медыцыны ў Расійскай імперыі.

Нарадзілася ў беднай яўрэйскай сям’і настаўніка, дзе і жыла да дванаццаці гадоў, застаючыся непісьменнай. Спачатку жыла ў г. Чавусы Магілёўскай губерні, затым, калі памерла маці, пераехала з бацькам у Веліж Віцебскай губерні, дзе ён завёў новую сям’ю. З ёй абыходзіліся груба, часта лаялі і нават білі. У выніку яна бегла ў Санкт-Пецярбург. Бадзяжнічала, у 12 гадоў трапіла з брушным тыфам у лякарню Царскага Сяла. Чысціня, паўнавартаснае харчаванне і ўважлівае стаўленне дактароў уразілі дзяўчынку. Тады яна ўпершыню задумалася аб тым, што жадае стаць лекарам. Пасля акрыяння Варвары лекары дапамаглі ёй уладкавацца на службу ў Пецярбург. Яна дапамагала па гаспадарцы ў некалькіх дамах, навучылася ў гаспадароў грамаце.

У 15 гадоў Варвара выйшла замуж за багатага купца Мікалая Кашаварава, які быў удвая старэйшы за дзяўчыну, але праз год кінула яго, таму што, нягледзячы на дадзенае перад шлюбам абяцанне, муж не дазваляў Варвары працягваць навучанне.

У 1862 годзе Варвара, даведаўшыся пра тое, што Арэнбургскаму казацтву патрэбныя акушэркі для аказання дапамогі жанчынам-мусульманкам, якім рэлігійны закон не дазваляў звяртацца па дапамогу да лекараў-мужчын, адправілася ў Башкірыю. Яе прызначылі бабкай-павітухай Башкірскага казацкага войска і выплачвалі 28 рублёў стыпендыі.

Паступіла ў Спавівальны інстытут. На іспытах, прайшоўшы гадавыя курсы за чатыры месяцы, Кашаварава ўразіла камісію ведамі і навыкамі. Камісіяй было ўзнятае пытанне пра выдачу Кашаваравай асаблівай узнагароды за поспехі — грашовай прэміі ў памеры гадавога жалавання. Але Варвара Аляксандраўна папрасіла ў якасці ўзнагароды даць ёй магчымасць вучыцца далей. Аднак супраць гэтага выступілі Кашаваравы, нагадаўшы, што як народжаная ў габрэйскай сям’і, яна павінна жыць у межах рысы аселасці. Выканаць яе жаданне ўдалося дзякуючы заступніцтву і асабліваму хадайніцтву арэнбургскага генерал-губернатара Безака, з дазволу вайсковага міністра Дзмітрыя Мілюціна яна ў выглядзе выключэння (жанчынам было забаронена вучыцца ва ўніверсітэтах) была залічаная ў 1863 годзе ў Імператарскую медыка-хірургічную акадэмію ў якасці вольнай слухачкі-стыпедыяткі). Вывучала венералогію (сярод башкіраў у той час лютавалі пранцы).

Гэта зрабіла вялікую сенсацыю ў грамадстве. Кашаваравай зацікавіліся ў рэвалюцыйных колах, і ёй даводзілася трымаць сябе вельмі асцярожна, не збліжаючыся з радыкальнымі суполкамі, бо ейнае становішча як жанчыны ў сценах Акадэміі было вельмі нетрывалым. Падчас вучобы яна ездзіла вучыцца ў венскія клінікі, працавала ў Празе, напісала сваю першую навуковую працу. У Акадэміі Кашаварава пазнаёмілася з прафесарам Міхаілам Рудневым, з якім яны пасля ажаніліся.

Скончыўшы курс, яна вытрымала іспыт на званне доктара медыцыны і атрымала дыплом на другі залаты медаль. У медыцынскім свеце спачатку казалі, што ейнымі працамі карыстаецца прафесар Руднеў, за якога яна выйшла замуж пасля сканчэння курса, а потым — што Руднеў зрабіў усё для яе. Незадавальненне прафесарам Рудневым завяршылася беспарадкамі сярод студэнтаў Акадэміі, следствам якіх было часовае закрыццё Акадэміі і пакіданне прафесарам Рудневым звання вучонага сакратара. 9 снежня 1868 года жанчына была ўпершыню ў Расіі прызнаная лекарам.

Да абароны доктарскай дысертацыі Руднева-Кашаварава спачатку не была дапушчаная, нягледзячы на тое, што яна надрукавала (у «Архіве» Вірхава) працу, вытрымкі з якой увайшлі ў шматлікія дапаможнікі па акушэрстве. 25 траўня 1876 г. упершыню ў Расіі жанчына абараніла дысертацыю. Кашаварову-Рудневу прызналі ў ступені доктара медыцыны.

Звання доктара медыцыны яна была ўдастоена дзякуючы абароне дысертацыі «Матэрыялы для паталагічнай анатоміі матачнай похвы» (1867).

Ейнае імкненне стаць выкладчыцай на адкрытых у 1873 г. Найвышэйшых жаночых медыцынскіх курсах рэалізаванае не было.

Кашаварава-Руднева спецыялізавалася ў галіне акушэрства і гінекалогіі, а ейныя навуковыя артыкулы публікаваліся ў расійскіх і нямецкіх часопісах. За свой навуковы даклад Кашаварава была прынятая ў члены «Таварыства расійскіх лекараў у Пецярбургу». Гэта таксама быў першы выпадак прыёму жанчын у сябры медыцынскага таварыства.

У 1869 годзе Кашаварава знаходзілася за мяжой, а ў Нью-Ёрку была выдадзеная кніга «Жанчыны-медыкі», у якой змешчаны ўзнёслы артыкул пра яе.

Арэнбургскаму краю за сваю стыпендыю Руднева-Кашаварава ніколі не служыла, бо залічыць яе ў лік служачых мясцовага ваеннага шпіталя значыла б прадаставіць ёй правы дзяржаўнай службы, а гэтага прэцэдэнту дапусціць не хацелі.

У 1877 годзе Расія абвесціла вайну Турцыі, Кашаварава-Руднева звярнулася з просьбай прызначыць яе ў дзеючую армію, але атрымала адмову. Прафесар Руднеў выкладаў на курсах, яна дапамагала мужу займацца са студэнтамі, але рабілася гэта неафіцыйна.

Потым Варвара вырашыла адправіцца за мяжу, дзе ўдзельнічала ў міжнародных медыцынскіх кангрэсах у еўрапейскіх краінах, у Амерыцы, у Філадэльфіі, апублікавала там больш за 15 навуковых прац.

Са смерцю мужа пачалося адкрытае цкаванне жанчыны-лекара. У газетах таго часу з’яўляліся зласлівыя артыкулы і карыкатуры на Кашавараву-Рудневу. Яна збегла з царскай сталіцы і да канца жыцця працавала вясковым лекарам, зрэдку выязджаючы ў бліжэйшы ўніверсітэцкі горад Харкаў, дзе давала лекцыі. У газеце «Новости» пісала публіцыстычныя артыкулы, працягвала навуковую працу, апрацоўвала свае ранейшыя матэрыялы. Рыхтавала да другога выдання сваю кнігу «Гігіена жаночага арганізма ва ўсіх фазісах жыцця», але ёй не хапала сродкаў на набыццё літаратуры.

З 1881 г. яна пражыла каля 8 гадоў на сваім хутары (Валуйскага павету Варонежскай губерні), займаючыся сельскай гаспадаркай і медыцынскай практыкай сярод сялян навакольных вёсак; затым перасялілася ў Старую Русу.

Кашаварава стала першай жанчынай, якая атрымала дыплом лекара і абараніла дысертацыю ў Расіі, здзейсніла рэвалюцыю ў барацьбе за жаночае раўнапраўе ў краіне. Аднак за гэта прыйшлося заплаціць высокую цану — здароўе яе было падарванае. Яна памерла яшчэ не старой ад цяжкага сардэчнага захворвання.

Выбраныя творы

[правіць | правіць зыходнік]
  • «О свободных телах брюшной полости» («Архив» Вирхова, т. 47),
  • «К учению о плацентарных полипах» («Журнал для нормальной и патологической анатомии», 1873),
  • «Гигиена женского организма» (1892),
  • рассказ «Пионерка» (автобиография, «Новости», 1886, 15 и 22 сентября),
  • «К истории женского медицинского образования» (автобиография, там же, 7 и 14 ноября),
  • «Деревенские заметки» (там же, 1888, 19 и 26 июня) и др.