Вастракільніца
Выгляд
Вастракільніца | |||||||||||||||||||
![]() Вастракільніца чарнеючая (Lembotropis nigricans) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Lembotropis (Griseb., 1843) | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Cytisus (L., 1753)
| |||||||||||||||||||
|
Вастракі́льніца[1] (Lembotropis) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Кусты вышынёй да 1,5 м, ад асновы моцна галінасты, з прамымі прутападобнымі ўзыходнымі галінкамі. Лісце трайчастае, з непрыкметнымі прылісткамі. Кветкі залаціста-жоўтыя, з непрыемным пахам, у негустых коласападобных гронках. Кіль лодачкі на верхавінцы дзюбападобна адцягнуты (адсюль назва). Плод — падоўжна-лінейны боб.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваецца некалькі відаў. Пашыраны ў Сярэдняй, Паўднёвай і Усходняй Еўропе. На тэрыторыі Беларусі зрэдку трапляецца вастракільніца чарнеючая (Lembotropis nigricans) — расце на пясчаных мясцінах, у хваёвых барах, на высечках.
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўныя, сідэратныя і меданосныя расліны.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вастракільніца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 33.
- Ляховіч І. М. Вастракільніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 420.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Lembotropis (англ.) // The Plant List