Перайсці да зместу

Васіль Іванавіч Андрыянаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Іванавіч Андрыянаў
Род дзейнасці лётчык
Дата нараджэння 13 жніўня 1920(1920-08-13)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 мая 1999(1999-05-07) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
медаль «Залатая Зорка» медаль «Залатая Зорка» Герой Савецкага Саюза Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны Ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» ордэн Славы III ступені медаль Жукава медаль «За баявыя заслугі» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Берліна» Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» медаль «За вызваленне Прагі» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «За бездакорную службу»

Васіль Іванавіч Андрыянаў (руск.: Васи́лий Ива́нович Андриа́нов; 13 жніўня 1920 — 7 мая 1999) — савецкі лётчык-штурмавік, двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал-маёр авіяцыі.

Нарадзіўся 13 жніўня 1920 года ў вёсцы Іванісава Цвярской губерні (цяпер — сяло Бежацкага раёна Цвярской вобласці) у сям’і селяніна. Рускі. Член ВКП(б)/КПСС з 1944 года. Скончыў Смаленскі кааператыўны тэхнікум у 1939 годзе. У Чырвонай арміі з 1940 года. У 1943 годзе скончыў Пермскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1943 года. Першае баявое хрышчэнне атрымаў на Курскай дузе. 24 ліпеня 1943 года ў групе Іл-2 прыняў удзел у штурмоўцы чыгуначнай станцыі Белгарад.

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» камандзіру звяна 667-га штурмавага авіяцыйнага палка (292-я штурмавая авіяцыйная дывізія, 1-ы Штурмавы Авіяцыйны Корпус, 5-я паветраная армія, прысвоена 1 ліпеня 1943 года за 87 вылетаў на штурмоўку войскаў суперніка ў баях за Белгарад, Харкаў, на палтаўскім і кіраваградскім кірунках.

Другім медалём «Залатая Зорка» камандзір эскадрыллі 141-га гвардзейскага штурмавага авіяцыйнага палка ўзнагароджаны 27 чэрвеня 1945 года за 90 вылетаў у баях пад Львовам, на сандамірскім плацдарме (Польшча) і на іншых рубяжах.

Вайну скончыў у Берліне. Агулам за час вайны здзейсніў 177 баявых вылетаў. Асабіста знішчыў 50 танкаў, 200 аўтамашын, 25 зенітна-артылерыйскіх батарэй, 13 складоў і шмат іншай тэхнікі саперніка, у 37 паветраных баях збіў 6 варожых самалётаў.

У 1950 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію, у 1961 годзе — Ваенную акадэмію Генштаба. Генерал-маёр авіяцыі (1971). Да 1981 года на выкладчыцкай рабоце ў Ваеннай акадэміі Генштаба.

Памёр 7 траўня 1999 гады. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках.

Зноскі

  1. Андрианов Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Vasily Ivanovich Andrianov // TracesOfWar