Васіль Васілевіч Антановіч
Васіль Васілевіч Антановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 студзеня 1950 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | станковая скульптура і манументальная скульптура |
Вучоба | |
Уплыў | Генадзь Ільіч Мурамцаў і Анатоль Аляксандравіч Анікейчык |
Член у |
Васіль Васілевіч Антановіч (нар. 7 студзеня 1950, в. Дубеі, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі скульптар, аўтар твораў у манументальнай, станковай і паркавай скульптуры.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 7 студзеня 1950 года ў вёсцы Дубеі Салігорскага раёна. Скончыў у 1983 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Г. Мурамцава і А. Анікейчыка. Удзельнік мастацкіх выставак з 1977 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя творы: кампазіцыі «Кірыла Тураўскі», «Канцлагер», «Трое аголеных», «Георгій Перамоганосец», праект помніка-крыжа пры ўездзе ў в. Дальва. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Антановіч Васіль Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Васілевіч Антановіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»