Васіль Васілевіч Баранаў
Васіль Васілевіч Баранаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 студзеня 1959 (66 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | графік |
Месца працы | |
Жанр | станковая графіка |
Вучоба | |
Член у |
Васіль Васільевіч Баранаў (нар. 10 студзеня 1959, в. Ельня, Бранская вобласць, Расія) — беларускі мастак-графік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 10 студзеня 1959 года ў вёсцы Ельня Бранскай вобласці, Расіі. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1978 годзе, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1987 годзе і творчыя акадэмічныя майстэрні Міністэрства культуры Беларусі ў 1991 годзе. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1985 года[1].
У 1991–1994 гадах выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне станковай графікі. Асноўныя творы: кампазіцыі «Крык», «Змрок», «Змярканне», «Калядная зорка в. Лялічы»; цыклы «Азяроды», «Птушкі Варвары Арэхаўны», «Погляд старых фотаздымкаў», «Чорная кераміка Такарэўскага», «Спевы роднага краю», «Развітанне»[1].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, а таксама ў фондах Беларускага саюза мастакоў[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны бронзавым медалём Акадэміі мастацтваў СССР (1987)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё Баранаў Васіль Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Баранаў Васіль Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Нарадзіліся 10 студзеня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ва Унецкім раёне
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Графікі Беларусі