Перайсці да зместу

Васіль Васілевіч Каменскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Каменскі
Василий Васильевич Каменский
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 красавіка 1884(1884-04-17)
Месца нараджэння каля г. Перм, Расійская імперыя
Дата смерці 11 лістапада 1961(1961-11-11) (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, драматург, лётчык, ілюстратар, мастак, празаік
Кірунак футурызм
Жанр верш
Мова твораў руская
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Васілевіч Каменскі (17 красавіка 1884, каля г. Перм, Расійская імперыя — 11 лістапада 1961, Масква, РСФСР, СССР) — рускі паэт. Футурыст. Быў блізкі да У. Маякоўскага.

Друкаваўся з 1904 года. Раннія вершы пад уплывам футурыстычных поглядаў пазначаны слоўным эксперыментатарствам. У паэмах «Сценька Разін» (1912—1920), «Емяльян Пугачоў» (1930), «Іван Балотнікаў» (1934) героям нададзены рысы былінна-песенных асілкаў. Аўтар аповесці «27 прыгод Хорта Джойса» (1924), рамана «Пушкін і Дантэс» (1928).

  1. Каменский Василий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.