Васіль Вячаслававіч Васільеў
Васіль Вячаслававіч Васільеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 снежня 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, мастак-канцэптуаліст |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка |
Член у |
Васіль Вячаслававіч Васільеў (нар. 2 снежня 1954, г. Орша) — беларускі мастак, жывапісец, педагог, прадстаўнік канцэптуальнага мастацтва.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 2 снежня 1954 года ў горадзе Орша. Скончыў у 1982 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, у 1992 годзе — аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай акадэміі мастацтваў. Вучыўся ў Г. Вашчанкі[1].
З 1992 года — старшы выкладчык кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, з 1998 года — дацэнт. У 1987—1990 гадах — член творчага аб’яднання «4-63» (г. Полацк). Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1978 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў як жывапісец, з 1990-х гадоў працуе ў сферы канцэптуальнага мастацтва, аб’ектаў, інсталяцыі і лэнд-арту. Сярод яго ранніх твораў — «Вясна» (1983), «Жанчына і птушка» (1987). У абстрактным кірунку стварыў серыі «Гурзуф-2» (1991), «Знакі вады» (1992). У галіне аб’екта і інсталяцыі вядомыя «Сіні аб’ект» (1993), «Двайная піраміда» (1994), «Я чалавек разумны» (1996), «Пластычны стандарт № 3» (2000), «Перыметр узыходзячага сонца», «Выхаванне Калумба» (2003), «Адпачынак на шляху ў Егіпет» (2006), «Уцёкі ў Егіпет 2», «Хто ты, адкуль ты?» (2008), «Качана вежа» (2009), «Часам я бываю шчаслівы» (2009). Працавалі і з жанрам перформансу — «Чырвонае віно» (1999), «Зорка» (1999). Манументальныя працы — «Поры года» (дзіцячае аддзяленне Быхаўскай лякарні, 1990), «Уцёкі ў Егіпет» (2001), 12 абразоў для іканастаса царквы Уваскрасення Хрыстовага ў Дзісне (1992)[1].
Ён з’яўляецца аўтарам і куратарам шматлікіх аўтарскіх і калектыўных канцэптуальных праектаў[1].
Творы знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, Полацкай мастацкай галерэі, Мастацкім музеі Віцебска[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Васільеў // Саюз творцаў = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі; аўт. уступ. У. Андрэйчанка; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мінск : Беларусь, 2005. — С. 28. — На беларус. і англ. мовах.
- Васільеў Васіль Вячаслававіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Васільеў Васіль Вячаслававіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 421.
- Васільеў Васіль Вячаслававіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве; склад. В. І. Аліева. — Віцебск, 1994. — С. 17-18.
- Цыбульский, М. Л. Васильев Василий Вячеславович // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.). — Мн.: БелЭн. — ISBN 978-985-11-0463-1.
- Нарадзіліся 2 снежня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Оршы
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі XX стагоддзя
- Мастакі-канцэптуалісты Беларусі