Перайсці да зместу

Васіль Еўдакімавіч Воран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Еўдакімавіч Воран
Дата нараджэння 1907
Месца нараджэння
Дата смерці 1997
Грамадзянства
Партыя
Узнагароды і прэміі

Васіль Еўдакімавіч Воран (1907, в. Літвінкі1997) — беларускі дзеяч сельскай гаспадаркі, брыгадзір комплекснай брыгады.

Нарадзіўся ў 1907 годзе ў вёсцы Літвінкі (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) ў сям’і сялян. Член КПЗБ[1].

У 1940 годзе абраны першым старшынём калгаса «Заветы Ільіча». У час Вялікай Айчыннай вайны — сувязны партызанскага атрада імя Чапаева. Пасля вайны ўдзельнічаў у аднаўленні і арганізацыі калгаса; з 1948 года — старшыня калгаса «За Радзіму». З красавіка 1953 па 1978 год — брыгадзір комплекснай брыгады ў вёсцы Літвінкі калгаса «Заветы Ільіча»[1].

Выбіраўся ў 1969 годзе дэлегатам III з’езда калгаснікаў Беларусі, дзевяць скліканняў, з 1950 па 1977 гг. — дэпутатам сельскага Савета народных дэпутатаў. Персанальны пенсіянер мясцовага значэння[1].

Памёр у 1997 годзе[1].

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі «За доблесную працу», «Ветэран працы», «20 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР «За поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі» і іншымі граматамі[1].

  1. а б в г д Воран Васіль Еўдакімавіч // Памяць : Кобрын. раен: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раенаў Беларусі / Рэдкал.: Кісялеў Г.К. (гал. рэд.) і інш.; Рэд.-уклад. Казлоў Л.Р.; Маст. Жакевіч Э.Э.. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — 623 с. — ISBN 985-6302-44-7.