Васіль Кірылавіч Традзьякоўскі
Васіль Кірылавіч Традзьякоўскі | |
---|---|
руск.: Василий Кириллович Тредиаковский | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 лютага (5 сакавіка) 1703[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 (17) жніўня 1768[2][4] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Леў Васільевіч Традзьякоўскі[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, перакладчык, лексікограф |
Гады творчасці | з 1721 |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Васіль Кірылавіч Традзьяко́ўскі[7] (руск.: Василий Кириллович Тредиаковский; 22 лютага (5 сакавіка) 1703[1][2][…], Астрахань[3][1][…] — 6 (17) жніўня 1768[2][4], Санкт-Пецярбург[5][6][…]) — рускі вучоны і паэт XVIII стагоддзя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і святара Кірылы Якаўлевіча Традзьякоўскага. Вучыўся ў школе манахаў-капуцынаў і павінен быў прыняць сан, але, па нявысветленых прычынах, ў 1723 уцёк у Маскву і паступіў у Славяна-грэка-лацінскую акадэмію. Тут ён напісаў першыя свае драмы «Язон» і «Ціт Веспасіянаў сын», а таксама «Элегію на смерць Пятра Вялікага» і «Песенку».
У 1726 годзе Традзьякоўскі, не закончыўшы курсу ў Акадэміі, адправіўся ў Галандыю і прабыў два гады ў Гаазе. У Парыжы, куды ён прыйшоў, ён вучыўся ў Сарбоне матэматычным і філасофскім навукам, слухаў багаслоўе, прымаў удзел у публічных дыспутах.
Вярнуўшыся ў 1730 годзе ў Расію, Традзьякоўскі выдаў пераклад рамана Поля Тальмана «Язда ў востраў кахання». Да перакладу прыкладаліся вершы самога Традзьякоўскага, на рускай, французскай мовах і латыні. Поспех кнізе забяспечыў сам змест кнігі: адлюстраванне пачуццяў вытанчанай любові, новых у той час для рускіх чытачоў. У той жа кнізе Традзьякоўскі змясціў прадмову, у якой упершыню выказаў думку аб ужыванні ў літаратурных творах рускай, а не царкоўнаславянскай мовы, як было да таго часу.
У 1732 года прыняты на службу перакладчыкам[7] у Пецярбургскую акадэмію навук. Акадэмік з 1745 года.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е Серман И. З. Тредиаковский // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
- ↑ а б в г Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 5 лістапада 2021.
- ↑ а б Евг. Ляцкий Тредьяковский, Василий Кириллович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIIIа. — С. 750–753.
- ↑ а б Vasily Kirillovich Trediakovsky // Encyclopædia Britannica Праверана 5 лістапада 2021.
- ↑ а б Серман И. З. Тредиаковский // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
- ↑ а б Тредиаковский Василий Кириллович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Календа Л. В. Традзьяко́ўскі Васіль Кірылавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 497. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тредиако́вский Василий Кириллович / Серман И. 3. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 178. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Тредиаковский Василий Кириллович // Литературная энциклопедия: В 11 т. — [М.], 1929—1939. — Т. 11. / Ред. коллегия: Лебедев-Полянский П. И., Нусинов И. М.; Гл. ред. Луначарский А. В.; ученый секретарь Михайлова Е. Н. — М.: Худож. лит., 1939. — Стб. 378—381. — 824 стб.: ил. (руск.)
- Нарадзіліся 5 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1703 годзе
- Нарадзіліся ў Астрахані
- Памерлі 17 жніўня
- Памерлі ў 1768 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Смаленскіх праваслаўных могілках
- Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
- Члены РАН
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Расійскай імперыі
- Пісьменнікі Расіі XVIII стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі XVIII стагоддзя
- Перакладчыкі Расійскай імперыі
- Перакладчыкі XVIII стагоддзя
- Перакладчыкі на рускую мову
- Філолагі Расійскай імперыі
- Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Выпускнікі Славяна-грэка-лацінскай акадэміі
- Рускамоўныя паэты