Васіль Соўпель
Васіль Соўпель | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 23 сакавіка 1999[1] (26 гадоў) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 72 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Атыраў | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2018 | Дынама Менск | 0 (0) |
2018 | → Андэрдог | 10 (2) |
2019—2022 | Энэргетык-БДУ | 57 (4) |
2021 | → Андыжан[d] | 13 (2) |
2022 | → Гомель | 17 (0) |
2023—2024 | Кайсар | 46 (9) |
2025 | Туран | 12 (0) |
2025— | Атыраў |
Васіль Соўпель (нар. 23 сакавіка 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца казаскага клюбу «Атыраў».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаў займацца футболам у менскім МТЗ-РІПА, а пасьля таго як клюб спыніў існаваньне ў 2012 годзе перабраўся ў акадэмію варшаўскай «Легіі». Пазьней таксама займаўся ў акадэміях «Люгана», «Монцы» і «Франкавільлі», а ў пачатку 2018 году вярнуўся ў Беларусь і быў заяўлены за дубль менскага «Дынама»[3].
У жніўні 2018 году разам зь іншымі маладымі дынамаўцамі быў аддадзены ў арэнду клюбу Першай лігі «Чысьць». Стаў адным з асноўных гульцоў каманды, але ня здолеў выратаваць яе ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2019 году падпісаў кантракт з «Энэргетыкам-БДУ»[4]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 13 красавіка 2019 году ў матчы супраць «Гомля» (0:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым стаў трывала зьяўляцца на полі, у тым ліку ў стартавым складзе. У студзені 2020 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[5]. У сэзоне 2020 году чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, прыцягваўся да матчаў дублю. У студзені 2021 году падоўжыў пагадненьне з «Энэргетыкам-БДУ»[6].
У ліпені 2021 году далучыўся да ўзбэцкага «Андыжану»[7], дзе замацаваўся ў аснове, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету зь мясцовай Супэрлігі. У сакавіку 2022 году на правах арэнды стаў гульцом «Гомля»[8], дзе пераважна выходзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У лістападзе 2022 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Гомель»[9], а ў сьнежні па заканчэньні кантракту разьвітаўся і з «Энэргетыкам-БДУ»[10]. З пачатку 2023 году трэнаваўся з казаскім «Кайсарам» і ў выніку пачаў у складзе клюбу сэзон 2023 году[11][12]. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе каманды. На пачатку 2025 году прыняў запрашэньне казаскага «Турану»[13]. Улетку зь вялікай колькасьцю беларусаў перайшоў у складу клюбу «Атыраў».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Гомель»:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Чысьць | 2018 | Першая ліга | 10 | 2 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Vasiliy Sovpel // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/vasili_sovpel/
- ^ Минское «Динамо» заявило за дубль клуба хавбека, который ранее выступал в академиях «Легии», «Лугано», «Монцы» и «Франкавиллы»
- ^ Василий Совпель перешел в «Энергетик-БГУ»
- ^ Совпель продлил контракт с «Энергетиком-БГУ»
- ^ «Энергетик-БГУ» продлил контракт с Совпелем, пролонгировал аренду Мирошникова и расстался со Сквирой
- ^ Забелин, Совпель и Владислав Васильев перешли в узбекский «Андижан»
- ^ «Гомель» арендовал у «Энергетика-БГУ» Совпеля
- ^ Наша команда отправилась в заслуженный отпуск (рас.). Афіцыйны сайт «Гомеля» (2022-11-30). Праверана 2022-12-20 г.
- ^ Василий Совпель и Бека Гварадзе покинул команду (рас.). Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» (2022-12-30). Праверана 2022-12-30 г.
- ^ Футбол. Главный тренер "Кайсара" — о Совпеле и Бородине: эти футболисты достаточно качественные и без лишних запросов (рас.) Праверана 2023-03-03 г.
- ^ Совпель и Бородин - в заявке "Кайсара" на сезон-2023 (рас.) Праверана 2023-03-03 г.
- ^ Василий Совпель — игрок «Турана» (рас.). Белорусский футбол (2025-02-27). Праверана 2025-03-02 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 23 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1999 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Атыраў»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Андэрдог» Чысьць
- Футбалісты клюбу «Энэргетык»-БДУ Менск
- Футбалісты клюбу «Андыжан»
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Кайсар» Кызыларда
- Футбалісты клюбу «Туран» Туркестан
- Беларускія футбалісты