Васіль Філімонавіч Шавура
Васіль Філімонавіч Шавура | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Цімафей Сазонавіч Гарбуноў | ||||||
Пераемнік | Яўген Іванавіч Скурко | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 лістапада 1912 |
||||||
Смерць |
13 красавіка 2007 (94 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | КПСС з 1940 года | ||||||
Адукацыя | Магілёўскі педагагічны інстытут (1936) | ||||||
Узнагароды |
Васі́ль Філімо́навіч Шаву́ра (6 лістапада 1912, Гарадчэвічы, Лепельскі раён — 13 красавіка 2007, Масква)[1]) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Мінскага абкама КПСС (1956—60), загадчык Аддзела культуры ЦК КПСС (1965—1986).
Член КПСС з 1940 г., кандыдат у члены ЦК КПСС у 1966—1986 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 5—11 скліканняў (1958—87).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 6 лістапада 1912 года ў в. Гарадчэвічы (цяпер — Лепельскі раён Віцебскай вобласці).
У 1936 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (завочна).
З 1930 г. працаваў настаўнікам, загадчыкам вучэбнай часткай, дырэктарам сярэдняй школы ў Віцебскай вобласці.
У 1942 годзе скончыў ВПШ пры ЦК УКП(б). У 1942—1947 гг. — у апараце ЦК УКП(б).
У 1947—1948 гг. — у апараце ЦК КП(б) Беларусі — загадчык Аддзелам прапаганды Упраўлення прапаганды і агітацыі,
У 1948—1956 гг. — сакратар Мінскага абкама КП Беларусі,
У 1956—1960 гг. — першы сакратар Мінскага абкама КП Беларусі,
У 1960—1965 гг. — сакратар ЦК КП Беларусі, адначасова — Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1963—1965 гг.).
У 1965—1986 гг. — загадчык Аддзела культуры ЦК КПСС.
З 1986 года на пенсіі.
Памёр 13 красавіка 2007 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках (нав. 5)[1].
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]В. Ф. Шавура вядомы сваёй тайнай барацьбой з А. М. Якаўлевым у бытнасць таго в. а. загадчыка аддзела прапаганды ЦК КПСС (1969—1973). У гэтай барацьбе выйшаў пераможцам (пры падтрымцы пісьменнікаў і навукоўцаў), Якаўлеў быў зняты з пасады. Пасля вяртання Якаўлева на працу ў апарат ЦК КПСС (1986) Шавура быў адпраўлены на пенсію.
Зноскі
- Нарадзіліся 6 лістапада
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Лепельскім раёне
- Памерлі 13 красавіка
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Першыя сакратары Мінскага абкама КП Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання
- Кандыдаты ў члены ЦК КПСС
- Старшыні Вярхоўнага Савета БССР
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Сакратары ЦК КПБ