Перайсьці да зьместу

Вацлаў Костак-Бярнацкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вацлаў Костак-Бярнацкі
Вацлаў Костак-Бярнацкі ў 1914
Вацлаў Костак-Бярнацкі ў 1914
ваявода Наваградзкі
1 ліпеня 1931 — 8 верасьня 1932
Папярэднік Зыгмунт Бачковіч
Наступнік Стэфан Сьвідэрскі
ваявода Палескі
8 верасьня 1932 — 2 верасьня 1939
Папярэднік Ян Крагельскі
Наступнік пасада перастала існаваць
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся28 верасьня 1884

Сьцяг Польскага Каралеўства Люблін, Царства Польскае, Расейская імпэрыя
ПамёрСьцяг Польшчы 25 траўня 1957
Варшава, ПНР
Партыя
Бацька Тамаш Костак-Бярнацкі
Маці Марыя зь Нівінскіх
Узнагароды Крыж Незалежнасьці Афіцэрскі крыж ордэну адраджэньня Польшчы Крыж мужных Крыж мужных (узнагароджаны другі раз) Залаты крыж за заслугі

Вацлаў Костак-Бярнацкі (па-польску: Wacław Kostek-Biernacki; 28 верасьня 1884, Люблін, Расейская імпэрыя — 25 траўня 1957, Варшава, ПНР) — дзяржаўны дзяяч міжваеннай Польшчы.

З 1 ліпеня 1931 па 8 верасьня 1932 быў ваяводам Наваградзкага ваяводзтва, а з 8 верасьня 1932 па 2 верасьня 1939 — ваяводам Палескага ваяводзтва.

У 1930 быў прызначаны камэндантам Берасьцейскай крэпасьці. Пазьней будучы ваяводам Палескім адказваў за працу канцлягеру ў Бярозе-Картускай.

2 верасьня 1939 прызначаны Галоўным цывільным камісарам пры Галоўнакамандуючым.