Вераб’інападобныя
Выгляд
| Вераб’інападобныя | |
Дамашні верабей (Passer domesticus) | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Кляса | Птушкі |
| Атрад | Вераб’інападобныя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Passeriformes | |
Вераб’інападобныя (па-лацінску: Passeriformes) — самы вялікі атрад клясы птушак (Aves), налічвае каля 5300 відаў. Сукупнасьць усіх іншых атрадаў птушак аб’ядноўваюць таксама пад ненавуковай назвай невераб’інападобныя (Nonpasseriformes).
Адметныя рысы
[рэдагаваць | рэдагаваць]Вераб’іныя ў параўнаньні з прадстаўнікамі іншых сямействаў адносна невялікія птушкі. Даўжыня цела вар’юе ад 8 (каралёк) да 120 (райская птушка) сантымэтраў. Большасьць птушак з атраду вераб’інападобных зьяўляюцца пералётнымі; толькі некаторыя зь іх вядуць аселы лад жыцьця.
Сыстэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць]Сямействы:
- Аляпкавыя (Cinclidae)
- Драздовыя (Turdidae)
- Перасьмешнікавыя (Mimidae)
- Саракушавыя (Laniidae)
- Стрынаткавыя (Emberizidae)
- Цукровыя птушкі (Promeropidae)
- Шыракадзюбыя (Eurylamidae)
- Юрковыя (Fringillidae)