Перайсці да зместу

Вераніка Трапачынская-Агарак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вераніка Трапачынская-Агарак
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 студзеня 1908(1908-01-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 мая 1957(1957-05-09) (49 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, настаўніца
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
крыж Заслугі

Вераніка Трапачы́нская-Ага́рак[2] (польск.: Weronika Tropaczyńska-Ogarkowa; 9 студзеня 1908(1908-01-09), Замарстыніў, Цыслейтанія9 мая 1957(1957-05-09), Варшава) — польская пісьменніца, публіцыст.

Нарадзілася ў Львове. Скончыла двухгадовае прафесійнае вучылішча і дзяржаўныя педагагічныя курсы, у 1930-я гады[2] працавала настаўніцай у Баранавіцкім павеце, займалася грамадскай дзейнасцю. У 1938 годзе пераехала ў Варшаву. У час Другой сусветнай вайны была актывісткай падпольнага Народнага саюза жанчын[3][4], аказвала дапамогу яўрэям[4], працавала ў друку і на радыё. У 1945—1948 гадах была членам Польскай народнай партыі, з 1957 года — Польскай аб’яднанай рабочай партыі[4].

Аўтар аўтабіяграфічнага рамана «Лясныя Долы» (польск.: Leśne doły, 1954), гістарычнага рамана «Салдаты Касцюшкі» (польск.: Żołnierze Kościuszki, 1951—1955), «Будзе справядлівасць» (польск.: Będzie sprawiedliwość, 1953), «Дом пад крыжам» (польск.: Dom pod Krzyżem, 1957) і іншых твораў.

Пераклады твораў

[правіць | правіць зыходнік]
  • Лясныя долы: Раман / В. Трапачынская-Агарак; Пер. з пол. М. Лужанін — Мн. : Дзярж. выд-ва БССР, 1958. — 419, [1] с.
  • Лесные Долы. Роман / Пер. с польск. З. Маталовой. — Москва : Молодая гвардия, 1959. — 363 с., илл.
  • Лесные Долы : Роман / Пер. с польского З. Шаталовой ; Ил.: С. Шильников. — Москва : Мол. гвардия, 1959. — 365 с. : ил.; 23 см.