Верацейскае
Выгляд
| Верацейскае | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 168,1[1] м |
| Даўжыня | 0,7 км |
| Шырыня | 0,2 км |
| Плошча | 0,12 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 1,6 км |
| Найбольшая глыбіня | 10 м |
| Басейн | |
| Упадаюць | ручай |
| Выцякаюць | ручай |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Верацейскае, Верацейка — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лаўрыха (Смычыца) (прыток Галбіцы), за 16 км у напрамку на паўночны ўсход ад Мядзела, за 2 км на паўночны захад ад вёскі Нагаўкі, каля вёскі Нагаўшчына.
Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км. Найбольшая глыбіня 10 м.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—4 м. Берагі пераважна забалочаныя. У паўднёвай частцы ў Верацейскае возера ўпадае ручай з возера Нагаўскае (Нагаўшчынскае[2]). На поўначы выцякае ручай у возера Доўгае. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 5 м[2].
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-43. Выданне 1981 г.
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 436. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-43 Выданне 1981 года. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Решение Мядельского районного исполнительного комитета 6 апреля 2020 г. № 473 Об утверждении проекта водоохранных зон и прибрежных полос водных объектов Мядельского района Минской области с учетом требований Водного кодекса Республики Беларусь Архівавана 9 кастрычніка 2020. (руск.)
- Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том 2. (руск.)
