Вера Ільінічна Гаўрылюк
Выгляд
Вера Ільінічна Гаўрылюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1904 |
Дата смерці | 5 снежня 1986 (82 гады) |
Дзеці | Таіса Паўлаўна Агафоненка |
Род дзейнасці | саломапляценне |
Вера Ільінічна Гаўрылюк (15 ліпеня 1904, Старасельцы , Беластоцкі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 5 снежня 1986) — майстар мастацкага саломапляцення; ініцыятар адраджэння традыцый мастацкай саломкі на Беларусі. Маці Таісы Агафоненка.
Працавала на Брэсцкай фабрыцы сувеніраў (з 1964 года). Заснавала там промысел па вырабе мастацкіх і ўжытковых рэчаў з саломкі. Для масавай вытворчасці стварыла шэраг узораў-эталонаў утылітарна-дэкаратыўных вырабаў у спалучэнні з чаротам, ніткамі, дрэвам, скурай (сурвэткі, сумкі, куфэркі і інш.), а таксама дробнай саламянай пластыкі сувенірнага і мастацкага характару (фігуркі людзей, птушак, жывёл, жанравыя сцэнкі і іншае).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сахута, Я. М. Гаўрылюк Вера Ільінічна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 92. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).