Перайсці да зместу

Верона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Верона
Verona
45°26′ пн. ш. 10°59′ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Рэгіён Венета
Правінцыя Верона
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны каля 550 да н.э.
Плошча 206,63 км²
Вышыня цэнтра 59 м
Тып клімату humid subtropical climate[d]
Водныя аб’екты Рака Адыджэ
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 263 818 чалавек (2010)
Шчыльнасць 1276,7 чал./км²
Афіцыйная мова італьянская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 045
Паштовы індэкс 371xx
Аўтамабільны код VR

comune.verona.it (італ.)
Верона (Італія)
Верона
Верона
Верона (Венета‏‎)
Верона
Верона

Верона — горад на паўночным усходзе Італіі, у рэгіёне Венета, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Верона. Насельніцтва — 262,1 тысяч чалавек (2006 г.). Размешчаны на рацэ Адыджэ. Важны транспартны вузел на шляху з Венецыі ў Мілан і з Паданскай раўніны ў Аўстрыю (праз перавал Брэнер).

Верону штогод наведваюць сотні тысяч турыстаў, у тым ліку шмат замежнікаў, з-за яго славутасцяў і розных штогадовых мерапрыемстваў, такіх як адкрыццё опернага сезона.

Горад абавязаны сваім гістарычнымі помнікамі і эканамічным значэннем свайму геаграфічнаму становішчу.

Заступнікам горада лічыцца святы Зінон, дзень горада — 21 мая.

Як паселішча Верона вядомая з 3 ст. да н. э., з 89 да н.э. рымская калонія. У 489 н. э. ўвайшла ў склад Остгоцкага каралеўства, стала адной з рэзідэнцый Тэадорыха Вялікага. Пры лангабардах — цэнтр герцагства (з 568); з 774 уваходзіла ў склад Франкскай дзяржавы. У 12 ст. Верона зацвердзілася як горад-дзяржава, праводзіла антыімперскую палітыку разам з іншымі гарадамі, якія ўваходзілі ў Веронскую, а затым у Ламбардскую лігу, якая атрымала перамогу над Фрыдрыхам I Барбаросам. У 1183 годзе ў Вероне ўзнікла незалежная камуна на чале з выбарнымі консуламі. У горадзе разгарнулася барацьба гвельфаў і гібелінаў; мір аднавіў военачальнік Эцэліна да Рамана, які фактычна кіраваў у 12271259 гадах. У 1262 годзе ўладу ў Вероне захапіў Масціна дэла Скала, яго род (Скалігеры) кіраваў да захопу Вероны міланскімі герцагамі Вісконці ў 1387 годзе . У 1405 годзе далучана да ўладанняў Венецыі[1].

У 1797 годзе разам з Венецыяй перайшла да Аўстрыі. У 1866 годзе ўвайшла ў склад Італьянскага каралеўства.

Моцна пацярпела ад бамбардзіровак у час Другой сусветнай вайны.

Год Колькасць
1472 29 541
1491 38 322
1501 50 084
1514 31 184
1529 30 072
1541 35 574
1555 48 828
1572 52 120
1593 56 179
1603 54 709
1614 52 988
Год Колькасць
1630 53 036
1631 20 987
1652 26 636
1681 31 432
1710 35 600
1738 44 703
1756 47 717
1770 47 582
1780 49 357
1802 51 136
1820 49 173
Год Колькасць
1841 52 035
1862 57 170
1871 86 443 [2]
1881 89 784 [2]
1901 99 579 [2]
1911 116 518 [2]
1921 131 711 [2]
1931 145 863 [2]
1936 153 555 [2]
1951 178 415 [2]
1961 221 001 [2]
Год Колькасць
1971 266 205 [2]
1981 265 932 [2]
1991 255 824 [2]
2001 253 208 [2]
2011 252 520 [2]
2016 258 274 [3]
2017 257 353 [4]
2018 257 275 [5]
2023 255 588 [6]

Горад славіцца старажытнарымскімі (Арэна дзі Верона, Арка Гаві, Порта Барсары, Рымскі тэатр) і сярэднявечнымі архітэктурнымі помнікамі (Кастэльвекіё, аркі Скалігераў), шматлікімі раманскімі і гатычнымі цэрквамі, палацамі эпохі Адраджэння, музеямі, кансерваторыяй «Evaristo Felice dall’Abaco», а таксама ўніверсітэтам.

У Вероне паходзіць дзеянне п’есы Шэкспіра «Рамеа і Джульета». Турыстам паказваюць так званыя дом Джульеты з яе балконам і дом Рамеа, грабніцу Джульеты, хоць з персанажамі п’есы гэтыя будынкі гістарычна не маюць нічога агульнага.

У 2000 годзе Верона была ўключана ў лік аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Цэрквы Вероны

[правіць | правіць зыходнік]
Сан-Дзена Маджорэ

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Верона // Большая российская энциклопедия. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—).
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н ISTAT — 1926.
  3. http://demo.istat.it/bilmens2016gen/index02.html
  4. Popolazione Residente al 1° Gennaio 2017ISTAT. Праверана 9 верасня 2017.
  5. Popolazione Residente al 1° Gennaio 2018ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
  6. https://demo.istat.it/?l=it
  7. а б в г д е ё ж з і https://www.comune.verona.it/nqcontent.cfm?a_id=5485
  8. http://www.namwon.go.kr/eng/index.do?menuCd=DOM_000000701004002000
  9. а б в г д е ё ж з і к л м н о http://www.comune.verona.it/nqcontent.cfm?a_id=5485
  10. https://batumi.ge/ge/?page=show&sec=5
  11. http://www.bethlehem-city.org/en/verona
  12. https://www.detmold.de/startseite/leben-in-detmold/gemeinschaft-und-soziales/europa-internationale-zusammenarbeit/
  13. http://www.stadt-salzburg.at/internet/wirtschaft_umwelt/wirtschaft_gewerbe/staedtepartner_333065/partnerstadt_verona_170975.htm
  14. http://www.bashkiakorce.gov.al/site/articles.php?cid=64
  15. https://www.muenchen.de/rathaus/Stadtpolitik/Partnerstaedte/Verona.html
  16. http://www.city.nagahama.shiga.jp/index.cfm/6,8,12,93,html
  17. http://www.nimes.fr/index.php?id=327
  18. https://albanykid.com/sister-cities-albanys-caribbean-twin/
  19. http://www.pula.hr/uploads/media/Verona_02.pdf
  20. https://serpukhov.tpprf.ru/ru/region/
  21. https://tirana.al/uploads/2023/6/20230627125928_marreveshje-shoqata.pdf
  22. http://fresnosistercities.com/city/verona-italy/