Верхне-Французскі політэхнічны ўніверсітэт
| Верхне-Французскі політэхнічны ўніверсітэт | |
|---|---|
| фр.: Université polytechnique Hauts-de-France | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | фр.: Université polytechnique Hauts-de-France |
| Міжнародная назва | англ.: Polytechnic University of Hauts-de-France |
| Заснаваны | 1969 |
| Год рэарганізацыі | 2019 |
| Студэнты | 10 994[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Валансьен |
| Сайт | uphf.fr |
Верхне-Французскі політэхнічны ўніверсітэт (фр.: Université polytechnique Hauts-de-France) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Валансьен і дадатковымі кампусамі ў Камбрэ і Мабёжы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1962 годзе ў Валансьене быў адкрыты ўніверсітэцкі інстытут машынабудавання. У 1964 годзе быў створаны філіял Лільскага ўніверсітэта. Першыя прадметы, якія выкладаліся тут, — гэта механіка і металургія. У 1966 годзе быў створаны Валансьенскі навуковы ўніверсітэцкі каледж. Гэты каледж цалкам залежаў ад Лільскага ўніверсітэта. У 1969 годзе ў ходзе рэарганізацыі Лільскага ўніверсітэта, які быў падзелены на тры самастойныя ўніверсітэты, Валансьенскі навуковы ўніверсітэцкі каледж быў ператвораны ў паўнавартасную ВНУ. У 1970 годзе быў створаны ўніверсітэцкі каледж моў, літаратур і мастацтваў. У 1978 годзе ВНУ стала паўнавартасным універсітэтам. Валансьенскі ўніверсітэт становіцца політэхнічным універсітэтам у 2019 годзе са статусам эксперыментальнай дзяржаўнай установы.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут прыкладных навук
- Тэхналагічны інстытут
- Інстытут дзелавога адміністравання
- Інстытут падрыхтоўкі да агульнага кіравання
- Сацыяльна-гуманітарны інстытут
- Факультэт права, эканомікі і менеджменту
- Факультэт літаратур, моў, мастацтваў і гуманітарных навук
Зноскі
- ↑ Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2022 — MENJ, 2022. — P. 165. — 406 с. — ISBN 978-2-11-162578-5
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы