Вожык (рэпер)
Вожык | |
---|---|
Дзмітрый Васільевіч Зайко | |
Дата нараджэння | 22 студзеня 1987 (38 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | рэпер |
Калектывы | ТА «Лопата» |
Супрацоўніцтва | ЛСП, Deech, Zeman, Popa Chief (Wu-Tang Clan ), ZnaROCK, Епіцентр Унії |
Лэйблы | Арт Сядзіба, Vigma, БМАgroup |
Вожык, сапраўднае імя Дзмітрый Васілевіч Зайко (нар. 22 студзеня 1987, Сянно) — беларускі рэп-выканаўца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў метадыстам па фальклоры[1], займаўся народнымі танцамі, а таксама стварыў фальклорны гурт «Крывія»[2] і быў яго мастацкім кіраўніком[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з самых папулярных рэп-выканаўцаў Беларусі[1]. Вядомы сваёй палітычнай сатырай і рамантычнай лірыкай[4].
Пачаў творчую дзейнасць у складзе фармацыі ТА «Лопата» у 2004 годзе[5].
У 2010 годзе выступіў на конкурснай праграме фестываля «Басовішча»[6].
У 2011 годзе выпусціў дэбютны альбом «У віры падзей»[7].
Пасля вялікага перапынку ў 2015 годзе пры падтрымцы «Арт Сядзібы» прадставіў міні-альбом «Лікёры»[8].
У 2017 годзе вырашыў паспрабаваць свае сілы ў нацыянальным адборы на Еўрабачанне. Для гэтага Вожык запісаў песню «Забі, Божа» ў стылі фолк-хіп-хоп. Асновай трэка стала народная песня, якая была запісаная падчас збору фальклору ў 1997 годзе ў вёсцы Раманоўка Сенненскага раёну[1].
За дзень да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі выпусціў песню «9 мільёнаў»[9].
У траўні 2023 года прэзентаваў сваю праграму «Дзевяць мільёнаў» на канцэрце ў Батумі, куды Вожык пераехаў жыць пасля палітычнага пераследу ў Беларусі[10].
Грамадзянская пазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2020 годзе падпісаў Адкрыты ліст дзеячоў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем перагледзець вынікі прэзідэнцкіх выбараў, спыніць гвалт, адмяніць чорныя спісы і спыніць ціск на дзеячоў культуры, якія не згодныя з палітыкай беларускіх уладаў[11].
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- У віры падзей (2011)[12].
EP
[правіць | правіць зыходнік]- Лікёры (2015)[8].
- Дзевяць мільёнаў (Частка першая) [Летуценнікі] (2021).
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]- Бандэра (2014)[13].
- Абіраем Лукашэнку (2015)[14].
- Забі, Божа (2017)[15].
- Дзевяць мільёнаў (2020)[16].
Кліпы
[правіць | правіць зыходнік]- Вожык п/у F.L. — На Дняпры (2011)[17].
Удзел у іншых рэлізах
[правіць | правіць зыходнік]- ТО Лопата — Привет, кузен! (2009)[18].
- Zeman — Апельсин (2010)[19].
- ТО Лопата — Кап-кап (2012)[20].
- Складанка беларускамоўнай рэп-музыкі «Жалуды» (2013)[21].
- ZnaROCK — Авітаміноз (2014)[22].
- Zeman — Коска (2014)[23].
- Складанка «Сёмы Прэм’ер Тузін» (2014)[24].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Рэпер Вожык запісаў для Еўрабачання шчымлівую песню па-беларуску АЎДЫЁ . Наша Ніва (13 верасня 2017). Праверана 27 жніўня 2024.
- ↑ Телерадиокомпания «Витебск». Вечерний Витебск (05.11.2019) (6 лістапада 2019). Праверана 28 жніўня 2024.
- ↑ EdCamp Belarus. Простымі словамі пра складанае. "Ідэнтычнасць". Пётра Садоўскі, Дзмітрый "Вожык" Зайко. (20 сакавіка 2020). Праверана 27 жніўня 2024.
- ↑ Будзьма беларусамі! » Вожык з канцэртам «Дзевяць мільёнаў» у Батумі . budzma.org. Праверана 29 жніўня 2024.
- ↑ Вожык — КАТАЛЁГ ВЫКАНАЎЦАЎ . Tuzinfm.by.
- ↑ Заяўкі на конкурс «Басовішча-2010»: Вожык & ТА «Лопата», Corset і «Лютавер’е» . Generation.bY. Праверана 27 жніўня 2024.
- ↑ Вожык "У віры падзей" (+аўдыё) (руск.). Experty.by (12 кастрычніка 2011).
- ↑ а б Мікіта Броўка. Рэпер Вожык выпусціў EP «Лікёры» (недаступная спасылка). artsiadziba.by (15 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2015. Праверана 27 жніўня 2024.
- ↑ «Нас дзевяць мільёнаў». Рэпер Вожык запісаў душэўную песню пра выбары ВІДЭА . Наша Ніва (8 жніўня 2020). Праверана 29 жніўня 2024.
- ↑ Вожык (руск.) . Праверана 1 верасня 2024.
- ↑ Больш за 900 беларускіх дзеячаў культуры выказаліся супраць гвалту і фальсіфікацый . Беларускі ПЭН (7 кастрычніка 2020). Праверана 30 жніўня 2024.
- ↑ Rap.by » Вожык — У вiры падзей (2011) . rap.by. Праверана 27 жніўня 2024.
- ↑ Вожык адрэагаваў на імпэрскую прапаганду (прэм’ера трэку «Бандэра») . Tuzin.fm (24 сакавіка 2014).
- ↑ Свабода, Радыё. Рэпер Вожык: Пад гарэлку пяты раз абіраем Лукашэнку . Радыё Свабода (11 кастрычніка 2015). Праверана 27 жніўня 2024.
- ↑ Рэпер Вожык запісаў для Еўрабачання шчымлівую песню па-беларуску АЎДЫЁ . Наша Ніва (13 верасня 2017). Праверана 27 жніўня 2024.
- ↑ «Нас дзевяць мільёнаў». Рэпер Вожык запісаў душэўную песню пра выбары ВІДЭА . Наша Ніва (8 жніўня 2020). Праверана 27 жніўня 2024.
- ↑ Daniił Vołkaŭ. Вожык п/у F.L. — На Дняпры (24 верасня 2011). Праверана 1 верасня 2024.
- ↑ ТО Лопата - Привет, кузен! LP (2009) - Hip-Hop.Ru . www.hip-hop.ru. Праверана 18 верасня 2024.
- ↑ Rap.by » Zeman — Апельсин (2010) . rap.by. Праверана 29 жніўня 2024.
- ↑ Rap.by » ТО Лопата — Кап-кап . rap.by. Праверана 18 верасня 2024.
- ↑ Будзьма беларусамі! » Нашто Зайцу жалуды (складанка “Жалуды”, 2013) . budzma.org. Праверана 29 жніўня 2024.
- ↑ Прэзентацыя на Еўрарадыё: сінгл “Авітаміноз” ад ZnaROCK (спампаваць) | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm (20 лютага 2014). Праверана 28 жніўня 2024.
- ↑ Zeman "Коска" (+аўдыё) (руск.). Experty.by (28 снежня 2014).
- ↑ «Сёмы Прэм’ер Тузін» — інтэрнэт-прэм’ера складанкі (аўдыё/спампаваць) . TuzinFM.