Вольга Аляксееўна Пучкова
| | |
| Нарадзілася |
27 верасня 1987 (38 гадоў) |
| Грамадзянства | Беларусь, Расія |
| Рэзідэнцыя | |
| Рост | 180 см |
| Вага | 61 кг |
| Прафесійная кар’ера | 2002–... |
| Вядучая рука | правая (двухручны бэкхэнд) |
| Трэнер(ы) | Аляксей Пучкоў |
| Прызавыя грошы | $773 325 |
| Адзіночны разрад | |
| Вынікі (в/п) | 374–320[1] |
| Тытулы | 7 ITF |
| Найвышэйшы рэйтынг | 32 (11 чэрвеня 2007) |
| Турніры серыі Вялікага шлема | |
| Аўстралія | 2-і раўнд (2007-08) |
| Францыя | 2-і раўнд (2007) |
| Уімблдан | 2-і раўнд (2013) |
| ЗША | 3-і раўнд (2012) |
| Парны разрад | |
| Вынікі (в/п) | 28–53 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 247 (13 жніўня 2012) |
| Турніры серыі Вялікага шлема | |
| Аўстралія | 1-ы раўнд (2007-08) |
| Францыя | 1-ы раўнд (2007) |
| Уімблдан | 1-ы раўнд (2007) |
| ЗША | 1-ы раўнд (2007) |
| olgapuchkova.com | |
Вольга Аляксееўна Пучкова (27 верасня 1987, Мінск, БССР) — расійская тэнісістка. Будучы юніёркай, выступала за Беларусь і часам лічылася беларускай як прафесіянал.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 27 верасня 1987 года ў Мінску[2]. Дзяцінства правяла ў Мінску, дзе з 8 год пачала займацца тэнісам. Да тэніса займалася фігурным катаннем і баскетболам. У 1990-я гады сям’я Пучковых пераехала з Беларусі ў ЗША. У прафесійным тэнісе Вольга з лютага 2002 года, на пачатковым этапе спартыўнай кар’еры выступала за Беларусь.
Пучкова здзейсніла прарыў у лік 50 найлепшых тэнісістак свету ў канцы 2006 года, калі двойчы дайшла да фіналаў (Калькута (III), Квебек (III)), адзін раз да паўфіналу (Ташкент (IV)) і двойчы да чвэрцьфіналу (Балі (III), Гуанчжоў (III)). Падчас гэтых турніраў Вольга выбіла з барацьбы значна больш знакамітых саперніц — Ану Іванавіч, Алену Янкавіч, Саню Мірза. Злым геніем Вольгі стала ў той час францужанка Марыён Барталі, якая двойчы выбівала яе з барацьбы.
У 2011 годзе выйграла ў Мінску міжнародны прафесійны жаночы турнір з прызавым фондам 25 000 долараў[3].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вольга Аляксееўна Пучкова- Профіль на сайце WTA Tour (англ.)
- Профіль на сайце ITF (англ.)