Вольга Анатольеўна Гаўрук
Вольга Анатольеўна Гаўрук | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Алег Мікалаевіч Іваноў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 снежня 1962 (62 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Вольга Анатольеўна Гаўрук (нар. 22 снежня 1962, Мінск) — беларускі дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі.
У 1985—1991 — старшы інжынер ААТ «Белмашоптгандаль» Дзяржснаба БССР. У 1991—1992 гг. — эканаміст прадпрыемства «ДОКА». У 1992—1994 гг. — інжынер па маркетынгу вытворча-камерцыйнай фірмы «Рэнд». У 1994—1997 гг. — фінансавы дырэктар ТАА «ДОКА». У 1997—2001 гг. — начальнік цэнтра арганізацыі і рэалізацыі міжурадавых пагадненняў, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення дзяржаўных закупак і міждзяржаўных сувязяў Беларускага дзяржаўнага канцэрна па матэрыяльных рэсурсах «Белрэсурсы». У 2001—2003 гг. — саветнік, начальнік аддзела Украіны і Малдовы ўпраўлення двухбаковых адносін з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2003—2007 гг. — першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова. У 2007—2011 гг. — начальнік аддзела рэалізацыі эканамічных праграм, намеснік начальніка ўпраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 30 чэрвеня 2011 па 15 кастрычніка 2015 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан.
Пасля адстаўкі працавала начальнікам упраўлення знешнеэканамічных сувязей Мінаблвыканкама.[1]