Вольга Васілеўна Сцепусь
Вольга Васілеўна Сцепусь | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 ліпеня 1983 (42 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Вольга Васілеўна Сцепусь (нар. 30 ліпеня 1983, г. Брэст) — беларускі трэнер, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 30 ліпеня 1983 года ў г. Брэсце[1].
Скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт» са спецыялізацыяй «Трэнерская работа» (баскетбол); аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка»[1].
Працавала настаўнікам фізічнай культуры ў Сярэдняй школе № 25 г. Брэста; выкладчыкам кафедры спартыўных дысцыплін Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна; спартсменам-інструктарам баскетбольнага клуба БрДУ — ЦАР «Вікторыя»; інструктарам спартыўнага збудавання, начальнікам аддзела па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце, намеснікам дырэктара па пазабюджэтнай дзейнасці, трэнерам па спорце (сілавы трэнінг), дырэктаркай Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па водных відах спорту[1].
У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Брэсцкай-Цэнтральнай акругі № 2. Член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана ганаровымі граматамі і граматамі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, упраўлення спорту і турызму Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, нагрудным знакам «За заслугі» грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя плавання»[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 30 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
- Выпускнікі БДУФК
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання
- Трэнеры Беларусі