Вольга Віктараўна Аржанухіна
Вольга Аржанухіна | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Вольга Віктараўна Аржанухіна |
Дата нараджэння | 21 красавіка 1959 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дызайнер, кераміст |
Жанр | дызайн інтэр'ераў, арт-дызайн |
Вучоба | |
Член у |
Вольга Віктараўна Аржанухіна (нар. 21 красавіка 1959, Краснаармейск, Саратаўская вобласць) — савецкі і беларускі дызайнер, мастак-кераміст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 21 красавіка 1959 года ў Краснаармейску Саратаўскай вобласці. У 1981 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельніца мастацкіх выставак з 1982 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года[1], член Беларускага саюза дызайнераў з 1997 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Мастак-кераміст[1]. Спецыялізуецца на дызайне інтэр’ераў, арт-дызайне, кераміцы і стварэнні вітражоў у тэхніцы «Ціфані»[2][3].
Асноўныя творы: кафля для станцыі метро «Плошча Я. Коласа» ў г. Мінску, кафля для магазіна «Мінск» у г. Валгаградзе[1]; роспіс пліткі для спартыўнага комплексу «Стайкі» пад Мінскам[1], аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя ў бібліятэцы Я. Купалы, інтэр’ер рэстарана «Альбатрос» (Мінск), наборы ваз «Марскія ракавіны», «Іней»[1].
Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Францыі, Германіі, Ізраіля, Італіі[3].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Аржанухіна Вольга Віктараўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ Беларускі саюз дызайнераў. Прозвішчы на "А"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2021. Праверана 14 ліпеня 2021.
- ↑ а б Каталог Беларускага саюза дызайнераў "Тутэйшы дызайн. Асобы і рэчы"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2021. Праверана 14 ліпеня 2021.
- Нарадзіліся 21 красавіка
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза дызайнераў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі
- Мастакі-керамісты Беларусі
- Дызайнеры Беларусі