Вольга Сяргееўна Горлава
Вольга Сяргееўна Горлава | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 жніўня 1982 (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная, ветэрынар |
Месца працы | |
Навуковая ступень | дацэнт (2020) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Вольга Сяргееўна Горлава (нар. 14 жніўня 1982, г. Віцебск, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі спецыяліст у ветэрынарыі. Кандыдат ветэрынарных навук (2019), дацэнт (2020). Рэктар Віцебскай дзяржаўнай акадэмія ветэрынарнай медыцыны з 2024 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1999—2004 гадах вучылася ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці «Ветэрынарная медыцына», кваліфікацыя «урач ветэрынарнай медыцыны».
З 2014 па 2018 гады вучылася ў аспірантуры пры кафедры паразіталогіі і інвазійных хвароб, Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
У 2004—2007 гадах працавала ветэрынарным урачом у КУСГП «Сялюты», Віцебская вобласць.
У 2007—2011 гадах працавала інжынерам навуковага аддзела Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
З 2011 па 2024 гады працавала вучоным сакратаром Віцебскай дзяржаўнай акадэмія ветэрынарнай медыцыны.
26 верасня 2024 года празначана рэктарам Віцебскай дзяржаўнай акадэмія ветэрынарнай медыцыны[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Распрацоўка тэарэтычных і практычных асноў абароны жывёл ад паразітарных хвароб з дапамогай лекавых раслін.